Кіраўнікі рэгіянальных газет абмеркавалі пытанні якасці

Источник материала:  

У Гомелі, на базе ААТ “Палесдрук” адбыўся семінар-вучоба кіраўнікоў і спецыялістаў дзяржаўных рэгіянальных газет па тэме прыярытэтных накірункаў дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі Гомельшчыны.

У час семінара абмеркавалі пытанні павышэння якасці газет, выкарыстання сучасных элементаў у вёрстцы і дызайне,  пашырэння жанравай палітры раённых выданняў.

Кіраўнікі рэгіянальных газет абмеркавалі пытанні якасці

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Ірына Даўгала падкрэсліла важнасць аператыўнага рэагавання журналістаў на вострыя падзеі ў жыцці грамадства і выпрацоўкі маральных стэрэатыпаў журналістаў у процідзеянні з распаўсюджаннем непраўдзівай інфармацыі, так званых фейкаў.

Спецыялісты раённых выданняў наведалі вытворчыя аб’екты ААТ “Палесдрук”, пазнаёміліся з сучаснымі тэхналогіямі друку, а таксама звярнулі ўвагу на фактары, якія ўплываюць на якасць газетнай прадукцыі.

У час круглага стала кіраўнікі раённых выданняў падзяліліся практыкай асвятлення ў сваіх СМІ асноўных грамадска-палітычных і культурных падзей у рэгіёнах. Спецыялісты галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі правялі аналіз якасці матэрыялаў, вёрсткі і дызайну рэгіянальнай прэсы.

У. ЕСІПАЎ.

Фота аўтара.

←Уголовному розыску — 100 лет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика