Сэрца адданае дзецям. Краўчанка Людміла Мечыславаўна

Источник материала:  
“Каб стаць сапраўдным выхавальнікам дзяцей, трэба аддаць ім сваё сэрца”
В. Сухамлінскі.
Сэрца адданае дзецям. Краўчанка Людміла Мечыславаўна

Часцінку свайго сэрца і душы на працягу трыццаці двух гадоў аддавала дзецям цудоўны чалавек, мудры педагог, ласкавая жанчына, выхавальнік Сольскага яслі-сада Краўчанка Людміла Мечыславаўна.

У далёкім 1958 годзе ўпершыню апрабавала сябе ў прафесіі выхавальніка. Людміла Мечыславаўна нарадзілася ў вёсцы Завельцы, Астравецкага раёна, у сялянскай сям’і.  Волей лёсу разам з мужам прыехала ў Солы, дзе адкрыўся дзіцячы сад. Мацярынская любоў да сваіх двух дзетак падштурхнуламаладую жанчыну да выбару сваёй прафесіі, але перашкодай стала адсутнасць педагагічнай адукацыі. У 1986 годзе Людміла Мечыславаўна паступае ў Магілёўскае педагагічнае Вучылішча імя К. Д. Ушынскага, пасля працягвае вучобу ў Мінскім дзяржаўным інстытуце імя А. М. Горкага.

За час працы  Людміла Мечыславаўна была ініцыятыўным, добрасумленным, творчым прафесіяналам сваёй справы. Удзельнічала ў грамадскім жыцці сада. На працягу 20 гадоў узначальвала прафсаюзную арганізацыю нашай установы. Сумленнай працай, высокім прафесіяналізмам жанчына шматразова была адзначана ганаровымі граматамі. Сваё прафесійнае майстэрства падцвердзіла вышэйшай катэгорыяй. Неаднаразова ўдзельнічала ў раённых конкурсах выхавальнік года, выступала на метадычных аб’яднаннях.

Людміла Мечыславаўна - прыгожая, добрая, шаноўная жанчына, любімая маці і бабуля, Сёння яна ўжо на заслужаным адпачынку. Для калектыву Сольскага яслі-сада яна яркі прыклад адданасці прафесіі, чуласці душы, магчымасці  ў любы момант адгукнуцца на праблемы і аказаць дапамогу.

Шчыра віншуем Вас, Людміла Мечыславаўна, з прафесійным святам, Днём настаўніка! Жадаем моцнага здароў’я, бадзёрасці духу, невычэрпнай энергіі, жыццёвага аптымізму.

Жана Эдуардаўна МАРОЗ, выхавальнік дашкольнай адукацыі.

←О предстоящей переписи населения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика