Вечар адпачынку "Возраст осени – ты дорог и прекрасен" прайшоў у сасноўскай сельскай бібліятэцы-клубе
Са словамі ўдзячнасці і падзякі ў адрас ветэранаў працы выступіла старшыня Савета ветэранаў філіяла «Жодзішкі» УП «Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў» Ігнатовіч Зінаіда Фёдараўна. Яна адзначыла, што гэты дзень – выдатная магчымасць сказаць словы падзякі людзям старэйшага пакалення за ўклад у развіццё нашага раёна, за шматгадовую добрасумленную працу, за жыццёвы вопыт, дабрыню і мудрасць.
Дзякуючы дапамозе дырэктара філіяла Жодзішкі УПП «Смаргонскі КХП» Янюка Андрэя Сяргеевіча быў арганізаваны транспарт для дастаўкі пенсіянераў з аддаленых вёсак, а таксама святочны салодкі стол.
Творчыя калектывы філіяла «Сасноўская сельская бібліятэка-клуб» і аддзела культуры і вольнага часу «Жодзішкаўскі Дом культуры» падрыхтавалі для віноўнікаў урачыстасці музычна-забаўляльную праграму. Кожнае слова вядучых мерапрыемства было прасякнута пачуццём бязмежнай удзячнасці, павагі і падзякі да людзей «залатога ўзросту». У сваю чаргу запрошаныя падзяліліся гісторыямі свайго жыцця, з задавальненнем спявалі песні, чыталі вершы, танцавалі, удзельнічалі ў конкурсах і прызналіся, што змаглі адпачыць душой і атрымалі зарад бадзёрасці.
Выказваем словы падзякі за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемства:
- Ігнатовіч Зінаідзе Фёдараўне, старшыні Савета ветэранаў філіяла «Жодзішкі» УП «Смаргонскі КХП»;
- Янюк Андрэю Сяргеевічу, дырэктару філіяла Жодзішкі УПП «Смаргонскі КХП»;
- Мізула Алене Вацлаваўне, вядучаму спецыялісту філіяла «Жодзішкі» УПП «Смаргонскі КХП»;
- кіраўнікам філіяла «Жодзішкі» Ярмак Уладзіміру і Бражыцкаму Генадзю,
- актыўным пенсіянерам Мячкоўскай Чэславе Францаўне і Яроўскай Галіне Міхайлаўне.
Кацярына ВАРАНІШЧА, бібліятэкар філіяла «Сасноўская сельская бібліятэка-клуб».