Публікацыя ў «Авангардзе» дапамагла «камунальніку» хутчэй адрамантаваць тратуарныя дарожкі ў гарадскім скверы, што каля цэнтральнага раённага дома культуры.
У нумары за 22 верасня быў размешчаны артыкул «А ці абыдзеш яму?», у якім нашы падпісчыкі скардзіліся на дрэнны стан пешаходных дарожак у райцэнтры. З аднаго боку радуе, што камунальныя службы ўсё ж такі адрэагавалі на крытычны матэрыял. А з другога – незразумела: навошта было чакаць скарг, а не зрабіць сваю работу своечасова?
А так было.