Правінцыйны ДЗЭН: Карэліцкая прыпавесць пра бабцю Люсю і непарыўную нітку лёсу

Источник материала:  

Ты ніколі не ведаеш, калі табе наканавана сустрэча, што землятрусам абрынецца на твой унутраны свет. Я прыехала ў вёску Бурдзевічы зрабіць матэрыял пра жанчыну, якая вышывае. Але там мяне чакала гісторыя, якая чырвонай ніткай прайшла праз сэрца.

Правінцыйны ДЗЭН: Карэліцкая прыпавесць пра бабцю Люсю і непарыўную нітку лёсу

Вёска Бурдзевічы такая маленькая, ціхуткая. Звычайна, калі едзеш па Беларусі, мінаеш дзясяткі падобных на хуткасці, нават не паспяваючы задумацца пра тутэйшае жыццё. Але калі ўсё ж такі зупыняешся, то раптам нібы трапляеш у іншы свет. Тут табе не дапамогуць дыпломы, усёведны інтэрнэт і разумныя кнігі. У такіх месцах трэба глядзець у вочы і гаварыць ад сэрца.

У такіх месцах трэба глядзець у вочы і гаварыць ад сэрца.

Правінцыйны ДЗЭН: Карэліцкая прыпавесць пра бабцю Люсю і непарыўную нітку лёсу

Вось і ў маім нататніку было запісана “Людміла Іванаўна Цяслюк”, а сустрэла мяне ля каліткі ласкавая бабця Люся са старэнькім чорным катом Жучкам. І ўнутры зрабілася так хораша, з першага імгнення адчула, што чакалі. Пакуль дайшлі да залы ў невялікай хацінцы, здавалася, што пагаманілі пра ўсё: і што яблыкі сёлета ўрадзілі, і бульба неблагая, і хрызантэмы ў кветніку так цешаць вока. Але толькі я пераступіла парог кухні, як ўсе словы вылецелі з галавы. Прыгажосць! Усюды – на фіранках, ручніках, канапах, абрусах, сурвэтках – кветкі! І не “персідскія ўзоры”, а нашы родныя валошкі, рамонкі, мальвы, браткі.

Правінцыйны ДЗЭН: Карэліцкая прыпавесць пра бабцю Люсю і непарыўную нітку лёсу

Правінцыйны ДЗЭН: Карэліцкая прыпавесць пра бабцю Люсю і непарыўную нітку лёсу

А селі гаварыць, дык бабуля Люся як узяла ў рукі самаробныя “пяльцы”, так і не адпускала, нешта чароўнае вышывала аксамітнай зялёнай ніткай.

– Нарадзілася я тут блізка зусім, у Крышылоўшчыне, у 1931 годзе на Пакровы, – між сцяжкамі расказвала жанчына. – Пакуль былі паны, бацька на іх працаваў, а маці дома нас пяцярых даглядала, па гаспадарцы завіхалася. Потым пераехалі на хутар. А калі прыйшлі Саветы, бацька падаўся ў калгас і мы пачалі жыць у Жухавічах. Матка часта хварэла, потым яшчэ і вайна грымнула, бацьку то адпраўлялі на фронт, то вярталі па стану здароўя, а я за старэйшую была, з ранку да ночы працавала…

Правінцыйны ДЗЭН: Карэліцкая прыпавесць пра бабцю Люсю і непарыўную нітку лёсу

Правінцыйны ДЗЭН: Карэліцкая прыпавесць пра бабцю Люсю і непарыўную нітку лёсу

На апошніх словах твар бабулі Люсі на хвіліну пасмурнеў, відаць, цяжка было ўспамінаць дзіцячыя гады, калі так рана давялося стаць дарослай.

– Памятаю, прыйшоў неяк бацька дамоў у чарговы раз з фронту, галодны, нямыты, стомлены, а я прыбягаю і кажу, што гнала кароўку пасвіць, а тут якраз па вёсцы нашы салдаты ідуць. Татка адразу падхапіўся, пачалі разам усё, што ёсць у хаце, на стол ставіць, паклікалі нашых байцоў, накармілі. А бацька мне і кажа потым, каб заўжды з людзьмі кавалкам хлеба, нават апошнім, дзялілася, бо голад і чэрствасць – гэта страшна.

Голад і чэрствасць – гэта страшна.

Правінцыйны ДЗЭН: Карэліцкая прыпавесць пра бабцю Люсю і непарыўную нітку лёсу

Правінцыйны ДЗЭН: Карэліцкая прыпавесць пра бабцю Люсю і непарыўную нітку лёсу

Распавядае бабуля Люся пра ўсё змястоўна і спакойна. Гэта ў мяне ад яе гісторый – ком у горле і вочы шчыпле, а жанчына працягвае вышываць. У інтанацыях, у рухах – столькі цярпення і разумення да падзей у сваім жыцці, аніякай злосці альбо папрокаў “за што гэта мне ўсё?”. Хаця бы я, каб на мой лёс пасыпаліся падобныя іспыты, напэўна, паскардзілася Сусвету і за меншае. І гэта пасля ўсіх медытацый і духоўных трэнінгаў. А бабця Люся, як ні ў чым не бывала, дзеліцца пражытым:

– Не, я не вучылася. Не было калі. Непісьменная я зусім. Помню, неяк з тыдзень хадзіла ў школу, але ж прыйшлося зноў вярнуцца на хатнюю гаспадарку. Маці так дрэнна адчувала сябе, што нават з ложка не ўставала, дзе тут тата адзін справіцца з усім. Вось і дапамагала, усё лягло на мае рукі маладыя. А як дарослая стала, то пайшла ў калгас. Там і свінаркай, і на брыгадзе працавала, нават з чатыры гады была мясцовым дэпутатам. А потым мяне за Андрэя Цеслюка з Бурдзевіч пасваталі. Жонка яго пакінула ды з’ехала з дочкамі на цаліну дзесьці ў Расію. Вось і застаўся мужчына адзін з двума сынамі. Падумала я і вырашыла – пайду за яго. Жылі добра, праўда, дзетак сваіх Бог не даў. Пасынкі выраслі, з’ехалі ў сталіцу, муж памёр 21 год таму. Але ж усё добра, вось унукі Андрэевы пачалі нядаўна прыязджаць, нават яго дзяўчаты з цаліны бываюць. Каток Жучка ў мяне ёсць, нядаўны малады беленькі прыбіўся, Васькай назвала. Дзякуй Богу за ўсё.

Дзякуй Богу за ўсё.

Правінцыйны ДЗЭН: Карэліцкая прыпавесць пра бабцю Люсю і непарыўную нітку лёсу

Правінцыйны ДЗЭН: Карэліцкая прыпавесць пра бабцю Люсю і непарыўную нітку лёсу

Правінцыйны ДЗЭН: Карэліцкая прыпавесць пра бабцю Люсю і непарыўную нітку лёсу

А нітка ўсё лятае над палатном, ладна кладзецца на тканіну ўзор.

– Люблю гэтую справу. І ніткі зараз прыгожыя – муліне называюцца, – усміхаецца мая суразмоўца. – А памятаю, раней іх і не зналі, распорвалі старое ды вышывалі. І часопісаў такіх не было. Падгледзіш у суседкі ўзор і сабе падобны зробіш. Ці ў царкве на ручніках – такія харошыя вышыўкі! Хто прывозіць ніткі? Сама, канешне. Сабралася ды паехала ў Карэлічы, а маладзейшая была, то і да Баранавіч дабіралася. Дык я зараз нават у царкву пешшу ў суседнюю вёску хаджу. Праўда, людзі ў нас добрыя, на дарозе адну не пакінуць, хтосьці ды прыпыніцца абавязкова: то мясцовыя нашы кіраўнікі, то, бывае, і старшыня райвыканкама. Не люблю без справы сядзець, хоць і ўзрост ужо. І вышываю, і вяжу, і курачак сабе пакінула, і бульбу сама лапатай пасаджу і выкапаю. А то без работы дзень доўгі.

Без работы дзень доўгі.

Правінцыйны ДЗЭН: Карэліцкая прыпавесць пра бабцю Люсю і непарыўную нітку лёсу

Сядзім у цішыні. Вышыўка амаль завершана. Гляджу на бабулю Люсю з замілаваннем. Колькі мудрасці, цеплыні, чалавечай годнасці, любові і ўдзячнасці да жыцця ў гэтай сціплай жанчыне. Так шмат выпала ёй выпрабаванняў, але кожную рэч і з’яву яна ўспрыняла як неад’емную частку свайго жыцця. Непарыўнай ніткай лёсу вышыта яе гісторыя, узорам – для кожнага з нас.

Намастэ

←С сильным ветром и дождями. Какой будет погода в Могилеве на неделе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика