Дэкада “Залаты ўзрост” працягваецца
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва “Цёплы дом” у межах дэкады “Залаты ўзрост”, прымеркаванай да Дня пажылых людзей, правёў штогадовую акцыю па забеспячэнні ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны бульбай. Філіял “Жодзішкі” унітарнага вытворчага прадпрыемства “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў” дабрачынна перадаў 1тысячу 700 кг бульбы новага ўраджаю, з якіх кожны ветэран атрымаў па 100 кг карняплодаў.
Дапамагалі развесці і пагрузіць мяхі валанцёры, трэццякурснікі групы ПП-108 прафесійнага політэхнічнага ліцэя Максім Ігнатовіч, Дмітрый Кавалёнак, Улад Шэпітко, Дзмітрый Лазічны. Словы ўдзячнасці пачулі валанцёры і спецыяліст па сацыяльнай рабоце ЦСАН “Цёплы дом” Алена Волк ад Яўгена Гяржова, Уладзіміра Мускага, Мікалая Кабака і іншых.
Ала КЛЕМЯНОК.
Фота аўтара