30 верасня – Дзень машынабудаўніка. Да работы прыкіпелі душой

Источник материала:  

 

30 верасня – Дзень машынабудаўніка.  Да работы прыкіпелі душой
Уладзімір Васільевіч Кіпко-Кулага – начальнік упраўлення якасцю Давыд-Гарадоцкага электрамеханічнага завода, якому аддаў больш за тры дзясяткі гадоў. І нават у самыя цяжкія часы, калі пасля развалу СССР завод перажываў складаны перыяд, Уладзімір Васільевіч не пакінуў яго. Бо гэта – як твая сям’я, дзе кожны табе блізкі.

Але самае цікавае, што да «жалеза» мужчына спачатку ставіўся абыякава. Спрабаваў паступаць у Ленінградскі санітарна-гігіенічны інстытут, але не хапіла аднаго бала. Потым хацеў стаць ваенным. Але, мабыць, жыццё само накіроўвала яго ў правільны бок. І цяпер Уладзімір Васільевіч – прафесіянал з вялікай літары, якога цэняць за яго бліскучыя ідэі, якія не аднойчы дапамагалі паляпшаць справы на прадпрыемстве.30 верасня – Дзень машынабудаўніка.  Да работы прыкіпелі душой 

Праўда, пачыналася прафесіная дзейнасць не так гладка. Уладзімір зусім юнаком прыйшоў на завод  пасля заканчэння Мінскага машына-будаўнічага тэхнікума і стаў працаваць майстрам механічнага цэха. Гэта быў 1986 год, ДГЭМЗ з’яўляўся самым буйным прадпрыемствам у раёне. Дастойныя зарплаты рабілі яго жаданым месцам работы для многіх. Таму тыя, хто меў спецыяльнасць, былі ў прыярытэце. Малады майстар адразу праявіў сваю кампетэнтнасць, але больш вопытныя калегі не надта давяралі складаныя заданні, маўляў, а раптам не справішся. Уладзіміра гэта зусім не бянтэжыла і ён пачаў на справе даказваць сваё майстэрства і ўменне. Праз некаторы час стаў намеснікам начальніка цэха па вытворчасці, потым узначаліў яго, два гады адпрацаваў начальнікам змены. Некаторы час замяшчаў начальніка цэха па тэхнічнай частцы і вось зараз адказвае за якасць.

Разам з мужам прыйшла на завод пасля заканчэння Беларускага тэхналагічнага інстытута імя Кірава і жонка Ганна. Працавала лабарантам, зараз з’яўляецца інжынерам-тэхнолагам. На да-дзены момант знаходзіцца ў водпуску. Завіхаецца на ўчастку каля дома. Гэта  сямейнае хобі. Дзеці выраслі, паехалі з бацькоўскага дома. Кацярына – настаўніца англійскай мовы ў Брэсце, Аляксандр – таксама настаўнік: выкладае фізічную культуру ў сярэдняй школе № 1 Давыд-Гарадка.30 верасня – Дзень машынабудаўніка.  Да работы прыкіпелі душой

А вось у Мікалая Аляксандравіча Савіча — майстра ўчастка № 01-12 – на заводзе працуюць і жонка Ірына, і сын Аляксандр, і дачка Аксана з зяцем Сяргеем. Вось такі сямейны падрад! Галава сямейства прыйшоў сюды ў пачатку 80-х гадоў, калі завод яшчэ быў філіялам  БЭМЗ і знаходзіўся ў старым памяшканні. Тады было два цэхі: механічны і мантажна-зборачны. На яго прафесійным шляху змяніўся не адзін кіраўнік, але Мікалай Аляксандравіч застаецца верным сваёй справе. І верны заводу.

Пётр Андрэевіч Сыса таксама з той плеяды работнікаў, якія прыйшлі ў 80-х гадах. Успамінае, як змагаліся за першыя месцы ў рэспубліканскіх сацыялістычных спабрніцтвах. І неаднаразова станавіліся пераможцамі. Калектыў быў адзіным арганізмам, таму калі што адбывалася ў сям’і аднаго – ведалі ўсе.

У час візіту работа ішла на некалькіх участках. На адным з іх за сучасным абсталяваннем працуе Алена Іванаўна Абразоўская. Увогуле, кожны, хто працуе тут, – чалавек, улюбёны ў сваю справу.

Як успамінае Уладзімір Васільевіч, раней, калі скажаш, што працуеш на электрамеханічным заводзе, на цябе глядзяць з павагай. Час змяніўся, зараз многае робіцца з дапамогай камп’ютара.

— Усе нашы работнікі – а гэта 342 чалавекі – людзі на сто працэнтаў адданыя сваёй справе. Дзясяткі гадоў яны з намі. Таму хачу ад імя прафкама павіншаваць усіх са святам машынабудаўніка, якое лічыцца нашым прафесійным. І пажадаць, каб у сем’ях заўсёды жыла радасць, – зычыць Уладзімір Кіпко-Кулага.

Ганна Мельнік

Фота аўтара

←Лідары прафсаюзнага руху. Як ты да людзей, так і яны да цябе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика