Пачата грамадскае абмеркаванне па выбары пляцоўкі для будаўніцтва інтэрната ў Петрыкаве
Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама паведамляе пра грамадскае абмеркаванне выбару пляцоўкі, выдзеленай пад праектаванне і будаўніцтва пяціпавярховага інтэрната маласямейнага тыпу на 96 кватэр для работнікаў ААТ “Беларуськалій” у мікрараёне “Паўночны” ў Петрыкаве.
Заказчыкам будаўніцтва з’яўляецца ААТ “Беларуськалій”. Пляцоўка для будаўніцтва абмежавана вуліцамі Дружбы і Чапаева.
Тэрміны правядзення абмеркавання: з 27 верасня 2018 года па 26 кастрычніка 2018 года.
Пісьмовыя і вусныя заўвагі і прапановы трэба накіроўваць на адрас камісіі па грамадскім абмеркаванні, старшыні камісіі Васілю Мікалаевічу Беразоўскаму па нумарах: 5-22-47, 8-029-360-51-24, па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Гагарына, 17. Электронны адрас райвыканкама: petroir-metod@rambler.ru.
Алена ДЗЕМІДЗЮК.