В сказочный мир книжных новинок сентября приглашает Кореличская детская библиотека

Источник материала:  

Разам з Карэліцкай дзіцячай бібліятэкай мы запрашаем вам у свет кніжных навінак для хлопчыкаў і дзяўчынак. Наша вандроўка пройдзе праз фермы “Сонечная” і “Каляроўка”, завядзе дарога нас і да казачнага лесу, і да каралеўства Першай Прыгажуні, і ў госці да хлопчыка Янкі, нават – у зачараваную мінскую гімназію.

В сказочный мир книжных новинок сентября приглашает Кореличская детская библиотекаБеларуская дзіцячая пісьменніца, філолаг па адукацыі Наталля Бучынская ў сваё кнізе запрашае дзетак і бацькоў на “Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй, або Adeljastar@tut.by”. У кнізе гаворка пойдзе пра незвычайна абаяльную, капрызлівую, далікатную, модную і стылёвую авечку з воўнай рэдкага колеру – белага з блакітным адценнем. Завуць яе Адэля. Яна працуе, вядома ж, авечкай на ферме «Каляроўка». Адэля вельмі любіць гэтую працу, але нястомна шукае сваё найвышэйшае прызначэнне і прагне сапраўднай славы. З гэтай нагоды яна бясконца трапляе ў смешныя і недарэчныя сітуацыі, але з любой з іх знаходзіць неардынарнае выйсце.

В сказочный мир книжных новинок сентября приглашает Кореличская детская библиотека

Кніжная серыя “Прыгоды на Сонечнай ферме” вядомай балгарскай пісьменніцы Галіны Злацінай – гэта цікавыя, вясёлыя гісторыі, героямі якіх з’яўляюцца парсючок Балёнік, кацяня Цімох, шчаня Баніфацый ды іншыя сімпатычныя жыхары казачнай фермы, якой кіруе мэр – певень Залатое Пяро. Што б ні здарылася, яны заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу адзін аднаму. Цікавае і само афармленне выданняў, усе кнігі – фігурныя, і абрысамі нагадваюць галоўных персанажаў.

В сказочный мир книжных новинок сентября приглашает Кореличская детская библиотекаКніга “У бары жывуць сябры”, што складаецца з казкі і апавяданняў, лаўрэата Літаратурнай прэміі ды нашага зямляка, ураджэнца вёскі Пагарэлка, Міколы Бусько запрашае дзетак пацікавіцца, як складваюцца справы ў нашых меншых сяброў – жывёл і птушак – у запаветных мясцінах Беларусі. Хлопчыкі і дзяўчынкі трапляюць у свет прыроды роднага краю: маляўнічай, бездакорнай, разнастайнай. Праз пазнанне навакольнага свету яны вучацца сябраваць з жыхарамі лесу і беражліва адносіцца да ўсяго навокал.

В сказочный мир книжных новинок сентября приглашает Кореличская детская библиотекаІ дзеткі, і дарослыя знойдуць сваю любімую гісторыю і персанажа ў кнізе казак “Першая Прыгажуня” Алены Масла. Справа ў тым, што праз свет чароўнага ў аповядах беларускай пісьменніцы бачныя рысы нашага з вамі сучаснага жыцця. Нездарма, нават серыя выдавецтва так і названа “Казкі XXI стагоддзя”. На старонках кнігі вас чакаюць сустрэчы са злымі чараўнікамі і высакароднымі рыцарамі, а яшчэ з самотным Вадзянікам, мудрай Савой, кветкай альясу, якая пераехала ў горад, і нават с зорачкамі на небасхіле. І, вядома, вы спаткаеце саму Першую Прыгажуню.

В сказочный мир книжных новинок сентября приглашает Кореличская детская библиотекаАповесць “Гімназія № 13”, якую напісалі беларускія пісьменнікі Андрэй Жвалеўскі і Яўгенія Пастэрнак, займае знакавае месца ў дзіцячай літаратуры новага часу. Першае выданне твору ў суседняй Расіі адбылося ў 2010 годзе, мела вялікі поспех у чытачоў-падлеткаў і было адзначана шэрагам літаратурных узнагарод. Дзеянне аповесці адбываецца ў зачараванай мінскай гімназіі, дзе час спыніўся, а дапамогі чакаць няма адкуль. Таму некалькім вучням прыходзіцца стаць супергероямі, каб выратаваць усіх. Твор цікавы тым, што сучасны па тэматыцы, і адначасова змяшчае шмат захапляльных звестак адносна беларускага фальклору. Вас чакаюць незабыўныя фантастычныя прыгоды і захапляльнае падарожжа ў чароўны свет міфаў і легенд. Наш адказ хобітам, школе Авалон ды Гары Потэрам.

В сказочный мир книжных новинок сентября приглашает Кореличская детская библиотекаНавагрудскі пісьменнік ды музыка Міхась Зізюк у кнізе “Янка, Шмурдзік, Бухматка і іншыя” запрашае вас даведацца, чаму малако ў каровы белае і адкуль бярэцца хлеб, як жывуць пчолы і, нават, як патрапіць на Кудыкіну гору? Хлопчык Янка разам з катом Шмурдзікам знойдуць нясумныя адказы на гэтыя і іншыя дзіцячыя пытанні, а прыгожая беларуская мова прыйдзецца да спадобы ў кожнай сям’і.

А вось якімі цікавымі гісторыямі пра кнігу падзяліўся з газетай “Полымя” сам Міхась Зізюк:

В сказочный мир книжных новинок сентября приглашает Кореличская детская библиотека“Стварэнню кнігі «Янка. Шмурдзік. Бухматка ды іншыя» паспрыяў мой знаёмы пасечнік Валерый Прахарэня, які папрасіў напісаць невялікую казку для ўнука роднай сястры. Ён прынёс невялічкі накід з гісторыяй пра рэальнага ката Шмурдзіка. Я напісаў адну главу, пасля другую. І так пайшла казка. Героі пачалі ажываць, шукаць новыя мясціны, з’явіліся іншыя гісторыі. І мне захацелася каб дзеці адчулі, што з прыродаю трэба сябраваць і як важна любіць усё жывое. Я, безумоўна, шукаў нейкія факты. Так, напрыклад, сам упершыню даведаўся, чаму малако белае. Кніга напісалася за некалькі месяцаў. Выдавалася, праўда, доўга – больш як паўгода. А прэзентацыю праводзілі як у маім родным Навагрудку, так і ў іншых гарадах Беларусі. Як мне падаецца, кніга павінна навучыць дзяцей, у першую чаргу, дабрыні. Быць добрым – значыць любіць усё жывое навокал, аберагаць яго, мець пачуццё справядлівасці. І яшчэ важна – умець сябраваць. Калі ты маеш надзейных сяброў, то ты шчаслівы чалавек. А ўсім маленькім чытачам я жадаю любіць кнігу. Добрая кніга заўсёды дапаможа ў самай складанай сітуацыі, навучыць толькі лепшаму. Чытайце болей і з задавальненнем!”

Марына КАЗЛОВІЧ (сумесна з ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка)

←Медведь-гигант и цыпленок-великан. Необычные фигуры на полях в Беларуси. Часть 2

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика