На паромных пераправах адменены апошні вечаровы рэйс
21.09.2018
—
Новости Общества
Адменены апошнія вечаровыя рэйсы паромных перапраў на Снядзін і Вялаўск. Адпаведнае распараджэнне падпісана ў райвыканкаме.
Згодна з дакументам у сувязі са змяншэннем светлавога дня з 24 верасня ў апошні рэйс паромныя пераправы ў напрамку Вялаўска і Снядзіна будуць адпраўляцца ў 18 гадзін.
Такім чынам, петрыкаўскі паром будзе адпраўляцца да правага берага Прыпяці ў 8, 9, 12, 14, 16 і 18 гадзін. Адваротныя рэйсы – у 8.20, 9.20, 12.20, 14.20, 16.20 і 18.20.
Снядзінскі паром будзе ажыццяўляць перавозкі з вышалаўскага боку ў 8, 10, 12, 14 і 18 гадзін. Адваротныя рэйсы – у 8.30, 10.30, 12.30, 14.30 і 18.30.
Даведкі па тэлефоне дыспетчарскай службы ДРБУ-112: (8-02350) 5-18-08.
У. ЕСІПАЎ.