Ліхтары святлодыёдныя

Источник материала:  

Згодна з праграмай па энергазберажэнні Глускае ўнітарнае камунальнае прадпрыемства “Жылкамгас” у Глуску праводзіць замену ліхтароў вулічнага асвятлення на энергазберагальныя святлодыёдныя. Па словах вядучага інжынера-энергетыка “Жылкамгаса” Юрыя Пінчука, гэта работа пачалася яшчэ летась, і за мінулы год было заменена 166 ліхтароў. Усяго ў раённым цэнтры для асвятлення вуліц, завулкаў і іншых грамадскіх месцаў устаноўлена парадку 560 ліхтароў, гэта значыць, у бягучым годзе патрэбна замяніць каля 400.

— Неабходная колькасць ужо закуплена, — гаворыць Юрый Пінчук, — і дзесьці з 5 верасня мы пачалі іх устанаўліваць замест старых. Раней для асвятлення грамадскіх месцаў выкарыстоўваліся лямпачкі па 250, 100 Ватт, гэтыя, што ставім зараз, маюць  магутнасць 50 і 30 Ватт, асвятленне тое ж, а спажыванне электраэнергіі ў разы меншае, словам, эканомія відавочная.

На ўстаноўку святлодыёдных ліхтароў у Глуску з бюджэту выдзелена 32 тысячы рублёў, на набыццё энергазберагальных ліхтароў выкарыстана 18 тысяч, пэўная сума грошай спатрэбіцца для аплаты праводзімых работ (людзей і тэхнікі). Прыкладна за тыдзень устанавілі 110 новых ліхтароў, астатнія будуць устаноўлены да пачатку, самае позняе да сярэдзіны кастрычніка, запэўніў інжынер-энергетык “Жылкамгаса”.

Т. ЛУГАВАЯ

←Премьеры, экскурсии и ночные показы. Драмтеатр открывает новый сезон

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика