Более 500 школьников впервые в этом году сели за парты в Осиповичском районе

Источник материала:  

Сонечна, шчыра і натхнёна

Ранішняе надвор’е першага вераснёўскага дня парадавала яркімі промнямі сонца. З шыкоўнымі букетамі ў руках, рукзакамі і партфелямі, па-святочнаму апранутыя хлопчыкі і дзяўчынкі крочылі на першы школьны званок у новым навучальным годзе. 

Урачыстасці, прысвечаныя Дню ведаў, у суботу прайшлі ва ўсіх агульнаадукацыйных установах раёна. На святочныя лінейкі завіталі бацькі вучняў, іх родныя і знаёмыя, прадстаўнікі ўлады, арганізацый і прадпрыемстваў, грамадскіх аб’яднанняў.

Более 500 школьников впервые в этом году сели за парты в Осиповичском районе

У Свіслацкую СШ прыехаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда. Яго візіт сюды не выпадковы: пасля праведзенай рэарганізацыі ўжо некалькі гадоў настаўнікі навучаюць як мясцовых дзяцей, так і тых, хто прыязджае з усёй рэспублікі на аздараўленне ў санаторый “Свіслач”. Дарэчы, да новага навучальнага года за сродкі Федэрацыі прафсаюзаў установа набыла школьную мэблю для вучняў.


Более 500 школьников впервые в этом году сели за парты в Осиповичском районе

Падчас віншавання з Днём ведаў лідар нацыянальнага прафцэнтра адзначыў, што школа — гэта месца, дзе не толькі вучацца, але і набываюць сяброў, ставяць перад сабой мэты. I важна, каб яны ажыццяўляліся. А дапаможа ў гэтым стараннасць і настойлівасць.


Более 500 школьников впервые в этом году сели за парты в Осиповичском районе

Міхаіл Орда пажадаў усім прысутным здароўя, удачы і дабра. I ўручыў Падзячныя лісты і каштоўныя падарункі настаўнікам, якія аддалі больш за 20 гадоў жыцця працы на ніве адукацыі.

Самыя ж галоўныя на свяце — першакласнікі — таксама атрымалі падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі аддзела па адукацыі райвыканкама, прафсаюзнай “пярвічкі” санаторыя і выпускнікоў.

— Няхай школа стане для вас другім домам, вучоба прыносіць задавальненне, а ў вашых сшытках будуць толькі добрыя і выдатныя адзнакі! — такі наказ прагучаў у адрас самых маленькіх вучняў ад дырэктара школы Антаніны Фраловай.


Более 500 школьников впервые в этом году сели за парты в Осиповичском районе

На Асіповіччыне сёлета ўпершыню за парты села больш за паўтысячы рабят. Найбольш — у СШ № 1, куды наведаўся першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Ананіч. Віншуючы вучняў, ён падкрэсліў, што ў новым навучальным годзе рабят чакаюць новыя вяршыні, а цяжкасцей баяцца не варта, бо без намаганняў немагчыма дасягнуць поспехаў у вучобе і самастойным жыцці. I пажадаў хлопчыкам і дзяўчынкам добрых адзнак, верных сяброў і цікавага школьнага жыцця. А настаўнікам — цярпення, мудрасці і творчых дасягненняў.

Першы ўрок у школах быў прысвечаны Году малой радзімы і называўся “Мне выпала шчасце тут нарадзіц-ца”.


Более 500 школьников впервые в этом году сели за парты в Осиповичском районе

У добры шлях, настаўнікі і вучні! Спадарожнага ветру казачнаму караблю, на якім адпраўляецеся ў далёкае падарожжа за новымі ведамі і адкрыццямі!

Фота Ніны ВIКТОРЧЫК і Настассі МАЦЮШЭНКА.

←Верхнедвинские специалисты победили в областном конкурсе профмастерства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика