Кукуруза не падвядзе

Источник материала:  

Можна сказаць, уборачная кампанія ў КСУП “Грабаў” завяршылася. Як паведаміла дырэктар гаспадаркі Людміла Гарошка, да ўборкі належала 483 гектары зерневых. Загінулыя плошчы ў 195 гектараў своечасова былі перасеяны кукурузай. Пры сярэдняй ураджайнасці ў 15 цэнтнераў з гектара было намалочана крыху больш за 660 тон збожжа.

– На жаль, гэта не дазволіць нам сёлета выканаць план па дзяржзаказе. З усяго вала збожжа 300 тон мы пакінулі на насенне. Азімымі плануем засеяць 1100 гектараў, у тым ліку 155 гектараў рапсам, – адзначыла Людміла Гарошка.

Калі са збожжам надвор’е на пачатку лета “пажартавала”, дык на кармы ў гаспадарцы добрыя надзеі. Зараз тут для забеспячэння ўтрымання пагалоўя ў зімовы час нарыхтавана ўжо 6 тысяч тон сенажу і каля 400 тон сена. Асобна кіраўнік гаспадаркі адзначыла кукурузу, якой пасеяна каля 1000 гектараў. З гэтай плошчы плануецца закласці ў траншэі каля 20 тысяч тон сіласу. Гэтая лічба цалкам рэальная, бо сёлета ў гаспадарцы кукуруза ўрадзіла на дзіва.

Скошваюць і здрабняюць кукурузу на кормаўборачных камбайнах КВК і КГ-6 Канстанцін Сергіенка і Уладзімір Хромаў. Гэтыя механізатары, дарэчы, на мінулым тыдні аказвалі дапамогу ў корманарыхтоўцы ААТ “Агра-Пціч”.

Кукуруза  не падвядзе

Пачалася ў гаспадарцы сяўба азімых. Падрыхтоўкай глебы займаюцца Дзмітрый Гарошка (на здымку) і Мікалай Навічэнка. Да таго ж Дзмітрый пасяўным агрэгатам “Бярэсце” займаўся сяўбой сурэпіцы.

Увогуле ж у гаспадарцы накіраваны на своечасовае і якаснае правядзенне пасяўной кампаніі, каб у будучым годзе быць з ураджаем.

Дзмітрый БЯЛЬКО, фота аўтара.

←ФОТОРЕПОРТАЖ: БЕЛТА и модельное агентство "Корона" провели фотосессию ко Дню знаний

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика