На шчупакава казанне

Источник материала:  

На шчупакава казанне

У мінулую нядзелю прыпяцкая затока Бычок прымала раённыя спаборніцтвы па летняй рыбалцы, які ўваходзілі ў праграму чатырнаццатай спартакіяды сярод арганізацый і прадпрыемстваў Петрыкаўшчыны. Пра гэта расказалі ў раённым фізкультурна-спартыўным клубе “Ураджай”.

Усяго на беразе расчахлілі снасці прадстаўнікі шасці каманд: УП “Палессе-Аграінвест”, ААТ “Рыбгас “Трэмля”, КСУП “Капаткевічы”, ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас”, РАНС і Капаткевіцкай ПМК-67.

На гэты раз рыбацкая ўдача ўсміхнулася рыбакам з каманды лясгасу, якія занялі першае месца. На другім месцы апынуліся аматары вудкі з ПМК-67, на трэцім – УП “Палессе-Аграінвест”.

Аграінвеставец Сяргей Нягрэй перамог у асабістым першынстве. Ён жа навудзіў і  найбольш галоў. Другім тут быў прадстаўнік лясгасу Васіль Міцкевіч, а трэцяе месца заняла Кацярына Дзярхо з рыбгасу.

У намінацыі “Самы буйны экземпляр” перамогу святкаваў Андрэй Кармышаў з  ПМК-67.

П. ВАЛОДЗІН.

Фота ФСК “Ураджай”.

←Проектная деятельность: В чьих руках наше здоровье?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика