Дарогі адрамантавалі… актывісты вёскі...

Источник материала:  
Сумна вядомы “армянскі” асфальт сёння ў большасці сваёй уяўляе ўбогае відовішча – калдобіна на калдобіне. Дарожныя службы яго паступова ліквідуюць, як, да прыкладу, на ўчастку паміж Любішчыцамі і Плехава, але, як сведчыць практыка, не толькі спецыялізаваныя службы могуць палепшыць якасць такога дарожнага пакрыцця.

Так, актывісты вёскі Рудня Рэчкаўскага сельсавета – С. А. Мохар, І. С. Навумчык, Л. С. Лінкевіч, М. Н. Навумчык і стараста С. У. Шляжка – вырашылі ўласнымі сіламі падрамантаваць дарожнае пакрыццё на вуліцах Набярэжная і Партызанская. Яны атрымалі дазвол на тое, каб “падняць” кавалкі асфальту каля старой жывёлаводчай фермы, выкарыстаць цэглу з разваленага будынка, а таксама гравій. Усё гэта перавязлі на вышэйзгаданыя вуліцы, дзе спачатку выклалі дно ям кавалкамі асфальту і цэглы, а зверху засыпалі гравіем. Прайшло некалькі месяцаў, але і пасля актыўнай эксплуатацыі дарожнае пакрыццё на Набярэжнай і Партызанскай “не выносіцца”, радуе вяскоўцаў.    

Служба навін “ІВ”.
←Обсерватория по защите правозащитников: Приговор Федыничу и Комлику должен быть отменен

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика