Золата жыцця знішчае негатыў
Пяцьдзесят гадоў таму яны зарэгістравалі свой шлюб у мінскім загсе, бо абодва былі мінчанамі. Далейшы лёс кідаў сям’ю па ўсяму Савецкаму Саюзу. У Смаргонь Юганы прыехалі на новы трактарны завод, дзе Эдуард Пятровіч працаваў галоўным інжынерам, а Ніна Васільеўна – у цэнтральнай завадской лабараторыі.
На ўрачыстую рэгістрацыю 50-гадовага шлюбу сабраліся сябры і знаёмыя, прыехалі сыны і ўнукі. Юбіляры сталі на традыцыйны беларускі рушнік, абмяняліся залатымі пярсцёнкамі, запалілі свечку – сімвал шчаслівага сямейнага ачага. А яшчэ сказалі слова на дарогу маладой пары - Дзмітрыю і Аксане Давідовічам, якія ў гэты дзень пабраліся шлюбам.
Ала КЛЕМЯНОК.
Фота аўтара.