Новые лица Кореличчины. Организации района приветствуют молодых специалистов

Источник материала:  

Штогод дзясяткі маладых спецыялістаў прыязджаюць у Карэліцкі раён па размеркаванні. Кожны з іх – яркі, таленавіты, поўны энергіі і ідэй. Наперадзе іх чакае цікавы і няпросты шлях у прафесію, які пачнецца на нашай зямлі. А значыць, што ў хуткім часе менавіта гэтым юнакам і дзяўчатам наканавана стаць новым абліччам Карэліччыны і тварам сваёй арганізацыі. І нашы героі гатовыя да такой пачэснай місіі.

Новые лица Кореличчины. Организации района приветствуют молодых специалистов

Аляксандр і Вера СВІСТУНОВЫ,
вядучы таваразнаўца і начальнік участка
Карэліцкі філіял Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства

Новые лица Кореличчины. Организации района приветствуют молодых специалистов

Прафесійная і сямейная гісторыі Аляксандра і Веры Свістуновых пачаліся адначасова – з сустрэчы на першым курсе ў Гродзенскім гандлёвым каледжы. Маладыя людзі вучыліся ў адной групе, сябравалі, незаўважна закахаліся і з таго моманту не раставаліся. Затым разам паступілі ў гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі ў Гомелі і там адразу на першым курсе ажаніліся. Прычым адносіны, кажа пара, ніколі не перашкаджалі вучобе, а, наадварот, дапамагалі і стымулявалі. Аляксандр з Верай і ў каледжы, і ва ўніверсітэце былі ў ліку лепшых на курсе. А пасля атрымання дыпломаў шукалі такое месца, каб па спецыяльнасці была магчымасць працаваць удваіх. У Карэлічах якраз і была такая прапанова для маладой сям’і. Так Аляксандр стаў вядучым таваразнаўцам, а Вера – начальнікам участка на базе нашага раённага спажывецкага таварыства. І хоць пара ў Карэлічах ўпершыню (ён – з Лідскага раёна, яна – з Гродна), маладыя людзі настроены аптымістычна. Ім падабаецца калектыў, праца, сам пасёлак, яго гасцінныя і добразычлівыя жыхары. А ў адказ на пытанне, ці цяжка і жыць, і працаваць разам, быць побач 24 гадзіны ў суткі, пара ўсміхаецца. У гэтым якраз, упэўнены Аляксандр і Вера, адзін з сакрэтаў іх сямейнага шчасця. Бо для адносінаў плюс у тым, што маладыя людзі часцей бачаць адзін аднаго. А для працы добра, што ўсе прафесійныя пытанні муж і жонка здольныя вырашыць між сабой з паўслова. Такім чынам каханне нашым маладым спецыялістам жыць і працаваць дапамагае.

Новые лица Кореличчины. Организации района приветствуют молодых специалистов

Міхаіл ЛОПУХ,
участковы інспектар, лейтэнант міліцыі
Раённы аддзел унутраных спраў

Новые лица Кореличчины. Организации района приветствуют молодых специалистов

За плячыма Міхаіла – некалькі прафесій. Нарадзіўся і вырас юнак у карэліцкай вёсцы Вялікія Жухавічы, пасля дзявятага класа паступіў у Баранавіцкі ліцэй машынабудавання, паспяхова адвучыўся там і нават каля года адпрацаваў па спецыяльнасці на аўтаагрэгатным заводзе. А потым канчаткова вырашыў для сябе, што пакуль малады, трэба абавязкова ісці вучыцца далей. І нечакана для ўсіх абраў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Чатыры гады тут праляцелі хутка, было шмат тэорыі, а яшчэ больш практыкі ў Мінску, Гродзенскай вобласці і асабліва ў Карэлічах. Малая радзіма заўжды прываблівала Міхаіла. Таму і вярнуўся хлопец несці службу дамоў. Калектыў раённага аддзела ўнутраных спраў сустрэў маладога лейтэнанта добра, даў настаўніка і цікавыя заданні. І хоць графік ва ўчастковага інспектара міліцыі ненармаваны, затое служба гэтая важная і патрэбная людзям. Таму Міхаіл намераны працаваць і яшчэ раз працаваць. Да таго ж, побач вопытныя калегі, якія заўжды дапамогуць і словам, і справай. З такой стартавай пляцоўкай прафесійны рост Міхаіла абавязаны быць паспяховым і дынамічным.

Новые лица Кореличчины. Организации района приветствуют молодых специалистов

Марыя САМАЛЮК,
урач-рэнтгенолаг
Карэліцкая цэнтральная раённая паліклініка

Новые лица Кореличчины. Организации района приветствуют молодых специалистов

смешка Марыі Самалюк пранізвае кожнага, здаецца, лепш за рэнтгенаўскія промні. Такі пазітыўны настрой, лічыць дзяўчына, праз тое, што яна займаецца любімай справай. Яшчэ ў карэліцкай школе № 2 Марыя захапілася хіміяй, біялогіяй і анатоміяй. Прыязнасць да гэтых прадметаў і прывяла яе ў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Там падабалася ўсё, але пасля цыкла прамянёвай дыягностыкі Марыя вырашыла стаць рэнтгенолагам. Да таго ж, вызначыцца з выбарам дапамагла праца медсястрой у кабінеце ўльтрагукавога даследавання на апошніх курсах універсітэта. У сваёй спецыяльнасці дзяўчына знаходзіць неабсяжную прастору для даследаванняў. Бачыць чалавека знутры, знаходзіць на здымках нешта важнае для здароўя пацыента – гэта вабіць і зачароўвае маладога ўрача. А побач – чулы калектыў паліклінікі, вопытныя лабаранты і родныя сцены, што, як вядома, заўжды дапамагаюць. На такім фундаменце можна рэалізаваць у жыццё самыя смелыя прафесійныя мары.

Антаніна КУР’ЯН,
урач-дэрматавенеролаг
Карэліцкая цэнтральная раённая паліклініка

Новые лица Кореличчины. Организации района приветствуют молодых специалистов

Некаторы час у Карэлічах не было дэрматавенеролага. Таму сёлета выпускніцу Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта ў раённай паліклініцы вельмі чакалі. Не паспела Антаніна пераступіць парог кабінета, як патрэбна было хутка ўвайсці ў прафесію. Але для маладога ўрача такі аб’ём працы і адказнасці стаў добрым матыватарам. Антаніна ўпэўнена ў тым, што менавіта тут і зараз – лепшыя месца і час для таго, каб набрацца вопыту і ў будучым стаць адмысловым спецыялістам. Асвойваецца дзяўчына не толькі на працы, але і ў Карэлічах. Сама яна нарадзілася і вырасла ў Гродне, таму жыццё ў гарадскім пасёлку для яе ў навіну. Антаніна шмат гуляе па Карэлічах, паступова знаёміцца з жыхарамі і ўкладам жыцця, а яшчэ марыць пра тое, каб знайсці тут вольны час і магчымасць для любімых заняткаў верхавой яздой. Сапраўды, за такімі мэтанакіраванымі і рознабаковымі маладымі спецыялістамі – наша будучыня.

Новые лица Кореличчины. Организации района приветствуют молодых специалистов

Рыта ЯРОЦКАЯ,
мастацкі кіраўнік
Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці

Новые лица Кореличчины. Организации района приветствуют молодых специалистов

Распавядаць пра хараство карэліцкай зямлі Рыта Яроцкая можа бясконца. Дзяўчына тут нарадзілася і вырасла. Яна ўсім сэрцам любіць мясцовыя чыстыя і ўтульныя вуліцы, пафарбаваныя ў яркія колеры, аздобленыя арнаментам дамы, што тонуць у зелені і кветках, гістарычныя славутасці. А галоўнай каштоўнасцю раёна лічыць людзей – шчырых, ветлівых, сардэчных. Рыта і сама такая: для кожнага ў яе знойдзецца ўсмешка і добрае слова. Надзвычай прыемная асоба і, да таго ж, малады спецыяліст і новы мастацкі кіраўнік раённага Дома культуры. Калісьці школьніцай Рыта бегала сюды на вакал ды танцы, а сёння сама апынулася ў эпіцэнтры культурнага жыцця Карэліцкага раёна. Такую адказную пасаду ёй даверылі нездарма. Рыта бліскуча скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Падчас вучобы была каардынатарам моладзевых валанцёрскіх арганізацый, мела стажыроўку ў Санкт-Пецярбурзе. Сярод узнагарод дзяўчыны – прэстыжныя стыпендыі і дыпломы шматлікіх конкурсаў. З такім рэзюме можна было лёгка застацца ў мегаполісе, але Рыта сумавала па малой радзіме і з вялікай радасцю і мільёнам ідэй вярнулася дамоў. Зараз маладога мастацкага кіраўніка наперадзе чакае шмат працы. Але Рыта шчаслівая ад таго, што знаходзіцца ў сферы культуры і сярод людзей, якія натхняюць.

Новые лица Кореличчины. Организации района приветствуют молодых специалистов

Андрэй ЯНУШ,
інжынер-электрык
СВК “Жухавічы”

Новые лица Кореличчины. Организации района приветствуют молодых специалистов

Пытанне “кім быць?” для Андрэя не існавала. У іх сям’і ўжо былі інжынеры-электрыкі, і малады чалавек вырашыў не парушаць традыцый. Пасля школы ён пайшоў вучыцца гэтай прафесіі ў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. Практыку праходзіў у родных Карэлічах і СВК “Царука”, а па размеркаванні трапіў яшчэ вясной бягучага года ў СВК “Жухавічы”. Сельская гаспадарка, безумоўна, адносіцца да спецыфічных сфераў, працаёмкіх, з ненармаваным графікам і форс-мажорамі. І Андрэй мусіць рабіць усё: ад “закруці лямпачку” да “КЗС не запускаецца”. Малады чалавек разам з калегамі спраўляецца з любымі задачамі. Кіраўніцтва СВК цануе такі падыход да працы і стараецца забяспечыць маладых спецыялістаў усім неабходным. І такі ўдалы сімбіёз дае добрыя вынікі.

Дзяніс ЯСЕВІЧ,
аграном-аграхімік
СВК “Жухавічы”

Новые лица Кореличчины. Организации района приветствуют молодых специалистов

З маленства жыхар Вялікіх Жухавіч Дзяніс Ясевіч ведаў, што такое праца ў сельскай гаспадарцы. Восем гадоў ён правёў памочнікам бацькі-камбайнёра. І калі настаў час абіраць прафесію, без сумненняў падаў дакументы ў Навагрудскі аграрны каледж. Працягнуў вучобу ў Гродне ў аграрным універсітэце. Але па размеркаванні малады аграном-аграхімік трапіў не дахаты, а ў Ваўкавыскі раён. І толькі сёлета, праз два гады, вярнуўся ў родныя Жухавічы. Наперадзе ў Дзяніса – шмат яшчэ ўсяго, але вопыта для плённай працы ўжо ёсць дастаткова. Галоўнае, хлопцу падабаеца яго прафесія і задачы, якія яна ставіць, а таксама зладжаны калектыў і магчымасць прафесійна расці на роднай зямлі.

Новые лица Кореличчины. Организации района приветствуют молодых специалистов

Валерый КВАЧ,
начальнік караула, лейтэнант унутранай службы
ПАВЧ № 2 г.п. Мір Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях

Новые лица Кореличчины. Организации района приветствуют молодых специалистов

Сустрэча ў старэйшых класах з прадстаўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях для Валерыя не прайшла дарэмна. Пасля яе малады чалавек канчаткова вызначыўся з выбарам прафесіі і паступіў у Камандна-інжынерны інстытут МНС РБ (цяпер – Універсітэт грамадзянскай абароны МНС РБ). Курс маладога байца, нарматывы, псіхалагічныя тэсты, тэорыя і практыка – вучоба патрабавала максімум сіл, цярпення і ўвагі. І Валерый з годнасцю вытрымаў усе іспыты. А калі зрэдку прыязджаў дахаты ў Мір, з натхненнем дзяліўся з сябрамі новымі ўражаннямі. Атрымаўшы дыплом, малады спецыяліст вярнуўся па размеркаванні ў Карэліцкі раён на пасаду начальніка караула. Сёння яму падпарадкоўваюцца 5 байцоў. Гэта вялікая адказнасць. Але малады чалавек не баіцца цяжкасцей і верыць у сваю каманду, дзе пануе атмасфера паразумення, узаемадапамогі і сапраўднага мужчынскага сяброўства.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

←РЕПОРТАЖ: Как готовится к учебному году многодетная семья

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика