Які ты, наш школьны кірмаш?

Источник материала:  

Два тыдні засталося да пачатку чарговага навучальнага года. І чым бліжэй да першага верасня, тым мітуслівей будзе ў крамах і гандлёвых палатках на рынку, дзе прадаюцца тавары для школьнікаў.

Канечне, пачуем спрэчкі па тэме колеру і кошту заплечнікаў, школьнай формы і абутку. Сшыткі, ручкі і алоўкі будуць самым запатрабаваным таварам бліжэйшых дзён. Падрыхтоўка да школы – справа сур’ёзная.

Які ты, наш школьны кірмаш?

Тавары для школы ў “Таварах для дома”



Які ты, наш школьны кірмаш?

Школьныя тавары ў краме “Аўрора”

А вось якую разнастайнасць школьных тавараў прапаноўвае зараз сфера гандлю нашага горада, мы вырашылі днямі праверыць.

На жаль, колькасць гандлёвых кропак, што задаволяць патрэбы школьнікаў, пакідае жадаць лепшага. Не працуюць пакуль школьныя базары, у большасці крам адпаведных куткоў не знайсці. Прыемным выключэннем сталі “Тавары для дома”, што на Базарнай плошчы, і крама “Аўрора” па вуліцы Карла Маркса. У першай гандлёвай кропцы  можна набыць для школьнікаў усе неабходныя канцылярскія прылады, але пакупнікоў пакуль не надта шмат. Іншая справа ў “Аўроры”. Прадаўцы зазначылі, што гандль таварамі для школьнікаў ідзе шпарка, а каб задаволіць патрэбы пакупнікоў, прывозы ў краму ладзяцца часцей.

Арцём ГУСЕЎ.

Фота аўтара.

←Карэлія, мы вернемся!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика