Візіты ў лес трэба адкласці – аранжавы ўзровень небяспекі
У лясгасе нагадалі, што згодна з рашэннем райвыканкама ў сувязі з чацвёртым класам пажарнай небяспекі зараз на тэрыторыі раёна дзейнічае забарона на наведванне лясоў. Жыхароў і гасцей раёна просяць устрымацца ад наведвання лясных масіваў.
Сёлета ва ўгоддзях лясгасу адбылося восем пажараў на плошчы каля 24 гектараў.
Адказнасць за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках прадугледжвае папярэджанне ці накладанне штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь, а за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, травы, пажніўных рэшткаў вінаваты заплоціць штраф у памеры ад 10 да 40 базавых велічынь. Дарэчы, па звестках лясгасу, да адказнасці ў бягучым годзе за такія парушэнні было прыцягнута 35 грамадзянаў і юрыдычных асоб.
У выпадку выяўлення пажару ў лесе неабходна тэлефанаваць у лясгас па нумарах тэлефонаў: 3-01-34, 3-00-69 або ў бліжэйшае лясніцтва.
Пятро ШАДУРА, фота аўтара.