Больш за ўсё тысячнікаў – у ААТ «Шайцерава»

Источник материала:  
>

ААТ “Шайцерава” – бясспрэчны лідар жніва. Сельгаспрадпрыемства першым у раёне завяршае ўборку зерневых і зернебабовых культур – убрана 97,9% ад запланаванага.

Больш за ўсё тысячнікаў – у ААТ «Шайцерава»

Камбайнер Генадзь Грыгор’еў намалаціў першую тысячу тон зерня і рапсу, а перавёз – вадзіцель-механізатар Міхаіл Шкіндзер.
Другі раённы тысячнік таксама шайцеравец. Андрэй Стайноў на КЗС-1218 намалаціў ужо 1144 тоны зерня і рапсу.
Яго віншавалі з працоўнай перамогай першы намеснік старшыні райвыканкама, на-чальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Шылаў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Алена Зуй. Перадавіку жніва ўручылі дыплом і каштоўны падарунак.
На ўчарашні дзень хлебаробы сельгаспрадпрыемства намалацілі 8188 тон збожжа пры ўраджайнасці 44,4 цэнтнера з гектара. Запаветную тысячу намалаціў камбайнер Дзяніс Ясюкевіч. Звыш двух тысяч тон перавезенага зерня і рапсу на рахунку вадзіцеляў-механізатараў Міхаіла Шкіндзера і Валерыя Бандаронка. Тысячу тон зерня і рапсу перавезлі механізатары Міхаіл Петухоў і Віктар Шыманскі.
Ксенія КАВАЛЁНАК.
НА ЗДЫМКУ: (злева направа) В. М. Шылаў віншуе з працоўнай перамогай А. М. Стайнова.

←Инфографика

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика