Успомніць настаўнікаў, школу, сяброў

Источник материала:  

Успомніць настаўнікаў, школу, сяброў

Гэта была грандыёзная сустрэча з нагоды не менш грандыёзнага юбілею. Гаворка ідзе пра сустрэчу выпускнікоў 50-х, 60-х, 70-х, 80-х і 90-х гадоў Глускай сярэдняй школы № 2, якія сабраліся разам, каб адзначыць яе 95-годдзе. Было гэта ў мінулую суботу, 4 жніўня. Сабрацца разам менавіта такім пашыраным складам у сваёй школе яе былыя вучні вырашылі самі і стварылі аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні сустрэчы, іх ініцыятыву цалкам і поўнасцю падтрымалі педкалектыў і дырэкцыя школы, а таксама кіраўніцтва раённага аддзела па адукацыі.


Успомніць настаўнікаў, школу, сяброў

Успомніць настаўнікаў, школу, сяброў

Успомніць настаўнікаў, школу, сяброў
Тут трэба зазначыць, што чараду сустрэч з выпускнікамі ў пашыраным складзе ў СШ № 2 распачалі яшчэ пры яе папярэднім дырэктары Святлане Лісіцы, якая цяпер узначальвае аддзел па адукацыі, спорце і турызме. Новы кіраўнік установы Алена Слічонак разам з педагогамі зараз годна прадаўжаюць гэту ідэю. Таму ці дзіўна, што і падчас імправізаванай лінейкі на школьным двары, і калі дзеянне перамясцілася ў залу, усіх выпускнікоў віталі разам Святлана Мікалаеўна і Алена Рыгораўна. Абедзве яны, даючы кароткае інтэрв’ю, сказалі, што настаўнікамі сталі зусім не выпадкова і пра тое, што педагагічны лёс іх прывёў у школу № 2, ніколькі не шкадуюць, а наадварот — ганарацца, што маюць дачыненне да школы з такой багатай гісторыяй і з такімі багатымі тадыцыямі. Дарэчы, дакрануцца да мінулага школы, так бы мовіць, сустрэцца з ім увачавідкі ўсе прысутныя маглі, наведаўшы клас гісторыі школы. Там насамрэч цікава: падрыхтавана некалькі тэматычных стэндаў, сабрана шмат фатаграфій выпускаў розных гадоў, пачынаючы з 50-х. Сама бачыла і чула, як некаторыя знаходзілі і пазнавалі сябе ці свайго брата, сястру на старых чорна-белых фатаграфіях, і ўсё ім было цікава, блізка, знаёма…


Успомніць настаўнікаў, школу, сяброў

Не менш эмоцый і ўспамінаў выклікала афіцыйная частка сустрэчы, якая праходзіла ў спартзале — меншае памяшканне проста не ўмясціла б усіх прыйшоўшых і прыехаўшых выпускнікоў, а было іх недзе каля 250 чалавек.


Успомніць настаўнікаў, школу, сяброў

Успомніць настаўнікаў, школу, сяброў

Успомніць настаўнікаў, школу, сяброў
 Пачатак быў, як і прынята, найбольш урачыстым. Падзякі за значны ўклад у збор матэрыялаў для класа гісторыі школы атрымалі настаўнікі Маргарыта Іванаўна Радчанка і Кацярына Барысаўна Кандрусевіч. Падзякі за спонсарскую дапамогу і актыўны ўклад у правя-дзенне сустрэчы былі ўручаны выпускнікам розных гадоў: Галіне Іванаўне Крот, Зоі Вячаславаўне Голуб, Аляксандру Генадзевічу Ляху, Раману Рыгоравічу Нозіку. Памятны падарунак ад начальніка аддзела па адукацыі, спорце і турызме Святланы Лісіцы атрымалі педагогі школы — пакуль невялікае дэкаратыўнае дрэўца — як сімвал прадаўжэння традыцый, сімвал жыцця, росту і развіцця.


Успомніць настаўнікаў, школу, сяброў

Успомніць настаўнікаў, школу, сяброў

Успомніць настаўнікаў, школу, сяброў

Успомніць настаўнікаў, школу, сяброў
Думаю, не памылюся, калі скажу, што самымі часта ўжываемымі словамі на гэтай сустрэчы выпускнікоў былі словы падзякі — цяперашнім гаспадарам школы — што дапамаглі сабрацца, настаўнікам мінулых гадоў — што вучылі, выхоўвалі, вялі. Не раз гучала імя аднаго з першых дырэктараў школы Івана Іванавіча Захарэнкі. Калі ж на экране сталі з’яўляцца фатаграфіі былых настаўнікаў школы, каго зараз ужо няма сярод нас, усе ўсталі і, як артыстам, апладзіравалі ім. І гэтыя апладысменты былі як светлы ўспамін, як шчырая падзяка… Шчыра гучалі і тыя ўспаміны пра школьнае жыццё, пра настаўнікаў і аднакласнікаў, якімі дзяліліся прысутныя. Асабіста мяне ўразіла тое, што ў сваю школу на гэту сустрэчу прыйшла выпускніца 1954 года, столькі часу прайшло, а яна памятае тыя цяжкія пасляваенныя гады вучобы і дагэтуль удзячна сваім настаўнікам. Многім цікава было паслухаць і пабачыць Ілью Барысавіча Гельфера, які прыехаў са Злучаных Штатаў Амерыкі, у яго пыталіся пра бацьку Барыса Веніямінавіча, які раней працаваў у гэтай школе і шмат каго з прысутных вучыў.


Успомніць настаўнікаў, школу, сяброў

Успомніць настаўнікаў, школу, сяброў

Успомніць настаўнікаў, школу, сяброў
Найбольш  масавым, мабыць, быў выхад самых маладых на гэтай сустрэчы выпускнікоў, 1998 года. І гэта зразумела — яны людзі вельмі актыўнага ўзросту. Як пажартавалі самі, у школу больш за ўсіх кніг звычайна носяць менавіта малодшыя, вось і зараз яны, як самыя малодшыя, у падарунак школе прынеслі кнігі — два стосы мастацкай літаратуры, каб цяперашнія школьнікі чыталі, вучыліся, развіваліся.


Успомніць настаўнікаў, школу, сяброў

Запамінальным і змястоўным быў выхад выпускнікоў 1968 года. Яны не толькі падзяліліся ўспамінамі і сказалі добрыя словы пра школу і сваіх былых настаўнікаў, але і падарылі складзены па ўсіх законах геральдыкі герб СШ № 2. На ім — кніга як сімвал ведаў, глобус як сімвал шырыні пазнанняў, сава — сімвал мудрасці педагогаў і лаўровы вянок — сімвал заслуг і дасягненняў вучняў, а зверху словы: “Учись, твори, дерзай и побеждай!”. Падарункам школе стаў і вялікі прыгожы флаг блакітнага колеру, таксама з выявай герба. Цяпер школа № 2 — адзіная школа ў раёне, якая мае свой герб і свой гімн — яго прэм’ера адбылася на лінейцы апошняга званка, дзе, як і зараз, прысутнічаў аўтар слоў Навум Сандамірскі. Калектыўным выкананнем гімна завяршылася афіцыйная частка сустрэчы, а размовы, успаміны, наведванне класаў, вяртанне да стэндаў школьнага музея прадаўжаліся. Нават на наступны дзень.


Успомніць настаўнікаў, школу, сяброў

Сустрэча праходзіла пад дэвізам “Роднай школе — у Год малой радзімы”, і гэтыя словы цалкам апраўдалі сябе, лічыць дырэктар школы Алена Слічонак. Апраўдалі найперш таму, што ў падрыхтоўцы мерапрыемства прымалі актыўны ўдзел, у тым ліку і матэрыяльны, самі выпускнікі, выпускнікі розных гадоў дапамагалі і дапамагаюць у зборы матэрыялаў і экспанатаў для музея школы і для асобнай экспазіцыі, прысвечанай выпускнікам творчых прафесій. Асобна Алена Рыгораўна выказвае падзяку Ефіму Шмальцуеву з Ізраіля, Ільі Гельферу з ЗША, Юрыю Пятрэню з Санкт-Пецярбурга і вельмі шкадуе, што нельга назваць імёны ўсіх, хто так ці інакш падтрымлівае сваю школу. Бо тут няма вялікай і малой дапамогі, большага ці меншага ўкладу — важна і патрэбна ўсё.

Так, дзякуй усім за дапамогу і памяць. І дзякуй усім, хто знайшоў час і магчымасць прыйсці ў гэты дзень у родную школу, хто сабраўся, каб пабыць разам, пабачыцца і пабачыць, бо без вас не было б нічога з таго, што было — добра, прыгожа, кранальна. Ад сябе, выпускніцы 1984 года, пажадаю сваёй другой школе такога ж слаўнага і цікавага будучага, якім слаўным і цікавым было яе мінулае.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Вольгі ЯНУШЭЎСКАЙ

←Вороновщина выбрала своего «Властелина села 2018» (Фото)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика