Благотворительная акция БРСМ «В школу с Добрым сердцем» стартовала в Кореличах

Источник материала:  

Штогод напярэдадні 1 верасня арганізацыі раёна і валанцёрскія атрады аказваюць дапамогу тым, каго ў першы восеньскі дзень чакае храм навукі – школа.

Рух «Добрае сэрца» быў арганізаваны Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі з мэтай выхавання ў падлеткаў пачуцця міласэрнасці да тых, каму жывецца трохі цяжэй за іншых. Дарэчы, гэта адзін з самых маштабных рухаў дзейнасці БРСМ, які аб’ядноўвае каля 36 тысяч хлопцаў і дзяўчат па ўсёй краіне.

Акцыя «У школу з Добрым сэрцам», якая праводзіцца ўжо не першы год, заўсёды мае вялікую падтрымку ў нераўнадушных жыхароў Карэліччыны. Усе жадаючыя могуць дапамагчы шматдзетным і малазабяспечаным сем’ям, дзецям-сіротам, выхаванцам інтэрнатаў, а таксама дзецям з абмежаванымі магчымасцямі.

Благотворительная акция БРСМ «В школу с Добрым сердцем» стартовала в Кореличах

У рамках акцыі ўсе жадаючыя могуць пакінуць у спецыяльных скрынях тое, што абавязкова спатрэбіцца школьніку, – ручкі, алоўкі, альбомы для малявання і многае іншае. Для кагосьці набыць гэтыя рэчы – дробязь, а для іншых – падспор’е. Зрабіць добрую справу вы можаце ў крамах “Компік”, “Скрэпка” і “Белбланкавыд”.

Не застаецца ў баку і раённая ўлада. Як нам паведамілі ва ўпраўленні адукацыі Карэліцкага райвыканкама, сёлета на кожнае дзіця школьнага ўзросту, якое пражывае ў шматдзетнай сям’і, выдзелена 45 беларускіх рублёў. У параўнанні з мінулым годам гэтая сума павялічылася на 10 рублёў. Дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічным цэнтры, атрымаюць матэрыяльную дапамогу ў памеры 55 рублёў кожнаму.

Дарэчы, з 1 жніўня па 1 верасня дабрачынную акцыю праводзіць і раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа. Сутнасць яе таксама палягае ў тым, каб сабраць як мага больш рэчаў для школьнікаў нашага раёна. Падараваць рабятам можна не толька канцылярскія прыналежнасці, але і адзенне. Трэба адзначыць, што маленькай дапамогі не бывае. Нават калі хтосьці апусціць у скрыню адзін аловак альбо маркер, гэта ўжо стане часткай адной вялікай справы. Калі вы вырашылі дапамагчы, звяртайцеся па тэлефоне 2-17-32.

Даведка «Полымя»

У гэтым годзе ў Карэліцкім раёне будзе аказана дапамога 214 шматдзетным сем’ям, у якіх пражываюць 427 дзяцей. Агульная сума матэрыяльнай дапамогі складзе 19 тысяч 600 рублёў. Без апекі бацькоў зараз пражывае 61 дзіця, у тым ліку 33 – у прыёмных сем’ях і 28 – у апякунскіх.

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара

←В леса Бобруйского, Костюковичского и Кировского районов ходить пока нельзя - опасность пожаров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика