ЗАПРАШАЕМ НА ПОДЫУМ
Цэнтр моды і прыгажосці “Крыштальная Німфа” аб’яўляе кастынг на конкурс “Палеская Прыгажуня – 2018”, які пройдзе 10 жніўня ў 14 гадзін у Гомелі па адрасе: Рэчыцкі праспект, 24/3.
У кастынгу могуць прыняць удзел дзяўчаты, якія маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь і з’яўляюцца ураджэнкамі Петрыкаўскага, Жыткавіцкага, Нараўлянскага, Мазырскага, Лельчыцкага, Калінкавіцкага, Хойніцкага, Ельскага, Пінскага, Столінскага, Лунінецкага раёнаў.
Запрашаюцца прыгажуні ва ўзросце ад 16 да 23 гадоў, з ростам 170 сантыметраў і больш.
Па традыцыі фінал конкурсу пройдзе ў аграгарадку Ляскавічы на фестывалі “Покліч Палесся” сёлета – 25 жніўня.
Арганізатарам конкурсу прыгажосці выступае ўстанова Цэнтр моды і прыгажосці “Крыштальная Німфа” пры падтрымцы Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама Генеральнага партнёра ААТ “Гомельскае ВА “Крышталь” – кіруючая кампанія холдынгу “КРЫШТАЛЬ-Холдынг”.
Падрабязную інфармацыю можна даведацца па нумары 8-0232-25-00-96, 8-044-749-76-32.
На здымку: Віцэ-Міс “Палеская прыгажуня-2016” – Улада Іскрыцкая.
Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ, фота Яны КАМЯНОК.