Працаваць павінен кожны. «Жыхары» петрыкаўскага iзалятара харчуюцца на 12 рублёў 25 капеек

Источник материала:  

Дзень знаходжання чалавека ў ізалятары часовага ўтрымання абыходзіцца толькі раённаму аддзелу ўнутраных спраў у 12 рублёў 25 капеек. І гэта без уліку зарплаты міліцыянераў, якія штодзень імі займаюцца, абслугоўвання памяшканняў і стварэння санітарных умоў для затрыманых. Фактычна гэта сума складаецца толькі з расходаў на харчаванне, прычым гатуе яго кухня рэстарана.

Як расказаў начальнік ізалятара Андрэй Сабаленка, за паўгода  абавязаныя асобы вярнулі толькі 12% ад сумы расходаваных на іх сродкаў. Выдаткі ўзымаюцца з іх і пры вяртанні на працоўныя месцы пасля накладання выканаўчых надпісаў адзелам прымусовага выканання. Па апошніх дадзеных сума сярэдняга спагнання ў нашым раёне складае 28%, пры сярэднеабласным – 19%.

Працаваць павінен кожны. «Жыхары» петрыкаўскага iзалятара харчуюцца на 12 рублёў 25 капеек

Рашэннем райвыканкама вызначана прадпрыемства – райжылкамгас, якое займаецца прадастаўленнем працоўных месцаў для асоб, якія адбываюць пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання за прагулы па асноўным месцы працы, калі гэта абавязаныя асобы, ці за іншыя правапарушэнні. Жыхары горада працуюць па сваіх асноўных месцах працы, а пасля змены вяртаюцца не дадому, як магло б быць, а ў ізалятар. Жыхары раёна ідуць працаваць менавіта ў ЖКГ. На жаль, сёння не з’яўляецца магчымым працаўладкаваць усіх зняволеных. Працуючыя – пераважна абавязаныя асобы, працаўладкаваныя на месцы, забраніраваныя па патрабаваннях дакументаў, што рэгламентуюць дзейнасць Дэкрэта № 18.

Пасля накіравання ў ЖКГ парушальнікі заканадаўства трапляюць ў распараджэнне майстра камунгаса Валянціны Афанасьевай. Спецыяліст тлумачыць, што віды работ для такіх працаўнікоў вызначаюцца па патрэбах прадпрыемства. Пераважна гэтых людзей вывозяць на палігоны камунальных адходаў для збору другаснай сыравіны. Яны збіраюць шкло, поліэтылен, паперу, заработак вызначаецца ў тым ліку і ў залежнасці ад колькасці сабранага. Цяпер, у цёплы перыяд года, ёсць патрэба ў работах па добраўпарадкаванні горада. Абавязаныя асобы працуюць на зборы смецця, навядзенні парадку на кантэйнерных пляцоўках, доглядзе кветнікаў, іншых працах. Прычым, як адзначае майстар, умовы для працы створаны не горшыя, чым для іншых. Ёсць і перапынкі, і бытавыя пакоі, дзе можна адпачыць, і санітарныя пакоі, каб прывесці сябе ў парадак. Але даводзіцца літаральна трымаць гэтых працаўнікоў за руку. Момант без увагі – і праца спыняецца. Працоўнага эфекту мала, якасць выканання работ таксама не лепшая. Камунальнікі жартуюць, узгадваючы словы героя вядомай гайдаеўскай камедыі: “Гэта не мне далі 15 сутак, гэта табе далі 15 сутак”.


Працаваць павінен кожны. «Жыхары» петрыкаўскага iзалятара харчуюцца на 12 рублёў 25 капеек

Праўда і заробак тут невялікі. Адна з пастаянных работнікаў камунгаса Галіна Ш., таксама абавязаная асоба, здаецца, з задавальненнем расказала пра нюансы працы, пра памеры заработкаў. На рукі атрымлівае рублёў 70. Калі прагульвае, то атрымаць можа і 20. Пра сваю “схільнасць” да загулаў гаворыць з жартам, нават лепш чым другакласнік табліцу памнажэння ведае на памяць адміністрацыйную адказнасць за прагулы і за знаходжанне на працоўным месцы ў нецвярозым стане.

Працаваць павінен кожны. «Жыхары» петрыкаўскага iзалятара харчуюцца на 12 рублёў 25 капеек

Вось і атрымліваецца, што працоўнага ці фінансавага эфекту ў занятасці такіх людзей фактычна няма. Але ёсць, як адзначаюць усе ўдзельнікі гэтага працэсу, эфект выхаваўчы. Парушальнікі закону адчуваюць, што абысці адказнасць перад гэтым законам і дзяржавай немагчыма. Працаваць давядзецца ў любым выпадку.

Алена БРУЦКАЯ.

Фота аўтара.

←Жыць трэба ў прыгажосці. На сядзiбе Макейчыкаў у Капаткевiчах пасялiўся мядзведзь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика