«... Трэба ставіць перад сабой сур'ёзныя мэты...». Удзельніца рэспубліканскага балю выпускнікоў Ганна Занкевіч з Петрыкава пра тое, як дабіцца поспеху ў жыцці

Источник материала:  

«... Трэба ставіць перад сабой сур'ёзныя мэты...». Удзельніца рэспубліканскага балю выпускнікоў Ганна Занкевіч з Петрыкава пра тое, як дабіцца поспеху ў жыцці

Напярэдадні галоўнага свята нашай краіны – Дня Незалежнасці, 30 чэрвеня пяцьдзясят адна вышэйшая навучальная ўстанова дэлегавала сваіх лепшых выпускнікоў на традыцыйны Рэспубліканскі баль з удзелам Прэзідэнта краіны.  У ліку ўдзельнікаў мерапрыемства з гонарам заняла сваё месца і наша зямлячка, петрыкаўчанка Ганна Занкевіч.

Сёлета Ганна атрымала доўгачаканы дыплом Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, які, да таго ж, асаблівага ўзору – з адзнакай. Тое, што яе запросяць на гэтую ўрачыстасць, для дзяўчыны не было поўнай нечаканасцю. Штогод каля дзясятка выпускнікоў іх універсітэта становяцца ўдзельнікамі балю. І што яна, выдатніца ў вучобе, удзельніца навуковых канферэнцый, пераможца спартыўных мерапрыемстваў і творчых конкурсаў, актывістка студэнцкага жыцця будзе ў ліку запрошаных, стала зразумела ўжо напрыканцы вучобы.


«... Трэба ставіць перад сабой сур'ёзныя мэты...». Удзельніца рэспубліканскага балю выпускнікоў Ганна Занкевіч з Петрыкава пра тое, як дабіцца поспеху ў жыцці

Ганна яшчэ ніяк не можа збавіць тэмпу апошніх месяцаў жыцця, калі абарона дыплома, працаўладкаванне, паступленне ў магістратуру і падрыхтоўка да балю зліліся ў адзін суцэльны забег. І цяпер, знайшоўшы некалькі хвілін у час абедзеннага перапынку, расказала пра свае ўражанні і непаўторныя эмоцыі.

– Запрашэнне на Прэзідэнцкі баль – вынік усёй працы ў час вучобы ва ўніверсітэце, – расказвае дзяўчына. – Нічога ў маім студэнцкім жыцці не было дарэмным, пачынаючы ад бяссонных начэй над канспектамі на першым курсе, заканчваючы суботнікамі на добраўпарадкаванні. Увогуле, усё гэта нават прыносіла нейкае задавальненне, надавала азарту, жадання не спыняцца, дзейнічаць, спасцігаць. І вось я ў бальнай сукенцы “ў падлогу”, на абцасах і з высокай прычоскай прымаю падарунак з рук Прэзідэнта. Усё сказанае Аляксандрам Лукашэнкам выпускнікам і выкладчыкам – пра першае працоўнае месца, адказнасць і абавязак перад дзяржавай – важна і актуальна.

«... Трэба ставіць перад сабой сур'ёзныя мэты...». Удзельніца рэспубліканскага балю выпускнікоў Ганна Занкевіч з Петрыкава пра тое, як дабіцца поспеху ў жыцці

Са спецыяльнасцю “Палітычны менеджмент” выпускніца БДЭУ атрымала размеркаванне  на працу ў рэспубліканскі савет РГА “Белая Русь” вядучым спецыялістам па арганізацыйна-кадравай рабоце. І сёння чакае загад пра залічэнне яе ў магістратуру Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце па спецыяльнасці “Сусветная эканоміка”. Ставіць перад сабой сур’ёзныя мэты і ісці да іх – яе прынцып жыцця. Пра тое гавораць і бацькі дзяўчыны Уладзімір і Алена Занкевічы.

– Ніколі дачка не падала духам і не скардзілася, – гаворыць Алена Васільеўна. – Ёй дастаткова ведаць, што гэта правільна, і яна будзе ісці да мэты. Хаця лёгка ёй нічога не давалася. У школе  дакладныя навукі патрабавалі многа часу. Але прахадны бал ва ўніверсітэт у яе быў 330. Была першай пры залічэнні  на свой факультэт. А далей  у яе нібыта адкрылася другое дыханне. Напэўна, таму, што трапіла ў сваю атмасферу.

«... Трэба ставіць перад сабой сур'ёзныя мэты...». Удзельніца рэспубліканскага балю выпускнікоў Ганна Занкевіч з Петрыкава пра тое, як дабіцца поспеху ў жыцці

Раскладваючы на стале ўзнагароды дачкі, бацькі падрабязна расказваюць пра ўсё, чым тая радавала іх. Тут падзякі ўніверсітэта і Міністэрства адукацыі, узнагароды саюза пісьменнікаў Беларусі і спартакіяды студэнтаў саюзнай дзяржавы ў Тамбове. Пра насычанасць жыцця Ганны яскрава гавораць і яе справы: стараста групы і старшыня студэнцкага савета Інстытута гуманітарнай адукацыі, сакратар першаснай арганізацыі БРСМ унуверсітэта, суддзя І катэгорыі еўрапейскіх спаборніцтваў.

–   Ганна спрабавала сябе ва ўсім, што прапанавалася, не спыняецца і цяпер, – далучаецца да гутаркі Уладзімір Уладзіміравіч. – Мы ўдзячны ўсім тым людзям, якіх дачка сустрэла ў апошнія гады, хто падтрымліваў і вёў да перамог, хто побач цяпер. Яе дыплом “з адзнакай” і ўдзел у рэспубліканскім балі выпускнікоў – каштоўнейшы падарунак нам, бацькам. Ведаем, што ў яе жыцці будзе яшчэ многа вялікіх перамог. Яна моцная.

Алена БРУЦКАЯ.

Фота БелТА і з асабістага архіва Ганны ЗАНКЕВІЧ.

←Закончено дело о ДТП с двумя погибшими в свадебном кортеже

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика