У Новазахарполлі жывуць руплівыя гаспадары

Источник материала:  

Праехаць міма хаты Пятра Мікалаевіча і Веры Мікалаеўны Чарняўскіх з Новазахарполля, не залюбаваўшыся каларытам экстэр’еру іх домаўладання, проста немагчыма.
У Новазахарполлі жывуць руплівыя гаспадары
Драўлянай вясковай хаце агульнай плошчай крыху больш за 80 квадратных метраў ужо каля паўстагоддзя, але яна не згубіла свайго настрою, утульнасці і каларыту. Гаспадары выношваюць у душы любоў і павагу да свайго жытла, у якім узгадавалі чацвёра сваіх і пяцёра прыёмных дзяцей. Калісьці на шырокім падворку было шумна і цесна, у хлеве рыкала рагатая жывёла і з самага ранку крычэла хатняя птушка. Але і сёння тут па-ранейшаму весела і звонка спяваюць пеўні, рухкае парсюк і настойліва выглядвае з-за рашоткі ў чаканні свежай травіцы сямейства трусаў. Кабыла Ліза – надзейны памагаты на ворыве глебы, на перавозцы грузаў і сена. Без яе ажыццявіць шматпланавыя земляробчыя працэдуры было б значна складаней, таму ладны кусок часу і ўвагі надаецца яе «вялікасці».
Гонарам і радасцю для жаночага сэрца служыць аранжарэя прама ля фасада. Вера Мікалаеўна з любоўю і пяшчотай вырасціла ў палісадзе не адзін дзясятак вяргінь, калакольцаў, півоняў, рамонкаў і іншых пястратых суквеццяў. Найбольш за ўсё ўражвае прахожых і саму гаспадыню пыхная каралева кветак – ружа. Цікава, што з аднаго куста падымаюцца насустрач сонечнаму свету розныя па колеру бутоны: чырвоныя, ружовыя, жоўтыя. Яны падкрэсліваюць агульны карункавы выгляд дома і адлюстроўваюць станоўчую энергетыку, што пануе за драўлянымі сценамі пабудовы. Вось так, з аптымізмам і іскрынкай задору будуе свой чалавечы лёс і жыццё звычайная беларуская сям’я з невялічкай вёскі. І для сямейнага шчасця не так ужо многа патрабуюць: спрыяльнае надвор’е, добрае самаадчуванне, павагу і прыязнасць блізкіх, а яшчэ каб вакол былі светлыя людзі, мірна свяціла сонейка і радаваліся новаму дню і сваім невялічкім поспехам іх дзеці. А ўсё астатняе – справа руплівых старанных сялянскіх рук.
В. БАГДАНОВІЧ.

←Что увидели журналисты в Дрибине?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика