Добры кіраўнік, чалавек і маці

Источник материала:  
Намеснік начальніка – начальнік аддзела эканомікі, гандлю і паслуг Вольга Богма перад тым, як прыйсці на працу ў райвыканкам, 15 гадоў свайго жыцця аддала гандлёвай сферы. Пасля заканчэння Гродзенскага тэхнікума спажывецкай кааперацыі працоўны шлях на пачатку 90-х гадоў пачала ў мясцовым райспажыўтаварыстве. Маладому спецыялісту даверылі магазін гаспадарчых тавараў у Крэве. Кожны дзень дабіралася туды на маршрутным аўтобусе. Потым надарылася магчымасць перайсці ў магазін будаўнічых матэрыялаў, які знаходзіўся ў Смаргоні, за чыгункай, працавала на міжрайбазе. Без адрыву ад працы скончыла Гомельскі кааператыўны ўніверсітэт.

Вольга Пятроўна – мясцовая, нарадзілася ў Смаргоні, вучылася ў СШ №2. У тэхнікум падала дакументы таму, што не хапіла крыху балаў пры паступленні ў інстытут. І потым не пашкадавала, бо ў тэхнікуме была вельмі добрая вучэбная база, навучэнцы атрымлівалі трывалыя веды, якія ў далейшым выкарыстоўвалі падчас працы.

У аддзеле па кіраванні і распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю, рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання і прадпрымальніцтва Вольга Богма курыруе маёмасныя пытанні, малы бізнес. Работа, як прызналася сама, руцінная, патрабуе ўважлівасці, адказнасці і кампетэнтнасці.

Добры кіраўнік, чалавек і маці

У кабінеце разам з Вольгай Пятроўнай яшчэ дзве работніцы – галоўныя спецыялісты Аксана Шытко і Святлана Салагуб. Апошняя і вырашыла расказаць пра сваю калегу і начальніка па сумяшчальніцтве, паколькі Вольга Богма з неахвотай апавядала пра сябе.

“У аддзеле эканомікі райвыканкама Вольга Пятроўна - другі чалавек пасля Ірыны Гендрыхаўны Галдыцкай, - сказала Святлана Анатольеўна. - Яна яе намеснік. У аддзеле, начальнікам якога з’яўляецца, кіруе 4 работнікамі. Справу сваю любіць і перажывае за яе, а яшчэ за падначаленых. Па натуры – добры чалавек, з разуменнем ставіцца да іншых людзей. Адным словам, нам пашанцавала з кіраўніком. А яшчэ яна добрая дачка, жонка, маці дваіх дзяцей”.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

←В Дрибин приезжала Глава представительства ООН, Постоянный представитель ПРООН в Беларуси Иоанна Казана-Вишневецка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика