3 ліпеня галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – адзначылі ў Пінску

Источник материала:  
>

3 ліпеня галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – адзначылі ў Пінску
Традыцыйна месцам збора кіраўніцтва горада і раёна, прадстаўнікоў працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў, ветэранаў стала пляцоўка у Мемарыяльнага комплекса вызваліцелям Пінска ў парку культуры і адпачынку імя Чырванасцяжнай Дняпроўскай флатыліі.

І вядучыя свята, і выступоўцы, сярод якіх намеснік старшыні Пінскага гарвыканкама Марына Кавалеўская, дырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Рэкламнае агенцтва “Аранжавы дэльфін”, дэпутат гарадскога Савета дэпутатаў Уладзімір Жылюк, навучэнка сярэдняй школы №3 г. Пінска Кацярына Лемяшэўская, неаднарозова адзначалі, што Дзень Незалежнасці закліканы аб’яднаць усю нацыю, што гэта дзень нашай славы і гонару, памяці аб мінулым, надзеі на будучыню. У выступленнях гучалі словы гордасці за наш горад, які з кожным годам стараннямі яго жыхароў робіцца ўсё больш прыгажэйшым і сучасным і разам з тым застаецца вельмі цікавым ў гістарычным плане. Гаварылі выступоўцы і пра Год малой радзімы і яе ролю ў жыцці кожнага чалавека. Шчыры верш Тамары Лазнюхі пра маляўнічы наш край, пра бацькоўскую хату прачытаў Яўген Гайдук. Выступілі таксама салісты і ўдзельнікі студыі “Лянок” гарадскога Дома культуры.

3 ліпеня галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – адзначылі ў Пінску
3 ліпеня галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – адзначылі ў Пінску
3 ліпеня галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – адзначылі ў Пінску
3 ліпеня галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – адзначылі ў Пінску
Для нашай Бацькаўшчыны Дзень Незалежнасці з’яўляецца знамянальнай і свяшчэннай датай – днём вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І як знак удзячнасці тым, хто не шкадаваў сябе на фронце і ў тыле, набліжаючы Дзень вызвалення, госці свята ўсклалі вянкі і кветкі да Брацкай магілы і Вечнага агню. Бой метранома спыніў на хвіліну ўсе гукі – гэта хвіліна маўчання – знак смутку па загінулым. Неба разарвалі раскаты салюта…

3 ліпеня галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – адзначылі ў Пінску
3 ліпеня галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – адзначылі ў Пінску
3 ліпеня галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – адзначылі ў Пінску
3 ліпеня галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – адзначылі ў Пінску
Праграма святкавання Дня Незалежнасці прадоўжылася канцэртам творчых калектываў Пінска на летняй пляцоўцы ў парку, дзе, акрамя ўсяго, працавалі тарговыя кропкі і атракцыёны. Упершыню ў рамках святкавання Дня Незалежнасці ў горадзе прайшоў парад вышыванак – дэманстрацыя ўсімі жадаючымі кашуль, блузак, сукенак, вышытых нацыянальнымі арнаментамі. Калона пінчукоў у вышыванках прайшла ад помніка Палешуку на пінскай пешаходцы па набярэжнай у парк, дзе ўладальнікам найбольш крэатыўных вышыванак уручылі прызы ад спонсараў.

Увечары адбылася маладзёжная дыскатэка і акцыя “Праспяваем гімн разам!”.

Вераніка МІКАЛАЕВА.
Фота аўтара.


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика