Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, паважаныя лаяўчане і госці нашага горада! Прыміце віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, паважаныя лаяўчане і госці нашага горада!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з галоўным святам краіны —
Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 74-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Гэта свята нашай радасці, гонару і мужнасці. Дата 3 ліпеня ўвайшла ў гісторыю Беларусі яскравай старонкай гераічнай мужнасці франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў, якія вызвалілі краіну ад фашысцкіх захопнікаў, заваявалі свабоду для свайго народа, адстаялі незалежнасць Радзімы!
Эстафету слаўных спраў у ветэранаў вайны годна прыняло пакаленне нашчадкаў пераможцаў, якое пабудавала незалежную суверэнную дзяржаву з дынамічна развіваючай эканомікай, перадавой навукай і багатай культурай. Сёння мы ўпэўнена ідзём па абраным шляху да дасягнення пастаўленай мэты: умацаванню моцнай і квітнеючай Беларусі — дзяржавы для народа.
Дзень Незалежнасці — гэта свята ўсіх, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям’і, родных.
У гэты святочны дзень жадаем усім моцнага здароўя, мірнага неба, дабрабыту, аптымізму
і новых працоўных дасягненняў на карысць роднай Беларусі!
Вераніка БАЙКОВА,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Ірына ПАСТУХОВА,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.