В творческой студии «Эксперимент» растят таланты

Источник материала:  

В творческой студии «Эксперимент» растят таланты

Міхаіл Пятровіч Башко, рэжысёр ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці», узначальвае тэатральную студыю «Эксперымент». Яе наведвальнікі з’яўляюцца пераможцамі творчых конкурсаў рознага ўзроўню. Пра тое, як удаецца раскрываць маладыя таленты, журналіст гутарыць з кіраўніком студыі.

— Хто з’яўляецца ўдзельнікамі тэатральнай студыі «Эксперымент»?
— 20 дзяцей наведвае студыю, іх узрост — ад 4,5 гадоў да 17. Яны не толькі з гарпасёлка Карэлічы, але з іншых населеных пунктаў раёна. Абсалютна розныя, у кожнага ёсць свая ізюмінка. Трэба раскрыць гэты талент, дапамагчы адчуць сябе ў сцэнічнай прасторы свабодна, адкрыць асаблівы цудоўны свет творчасці, даць шанс на рэалізацыю свайго творчага патэнцыялу.

— Як удаецца раскрываць таленты маладых?
— Гэта асаблівы працэс, яго нельга распісаць па пунктах. Гэта як нараджэнне чагосьці нябачнага. Талент нараджаецца і праяўляецца ў інтанацыі, жэсце, міміцы, імправізацыі. Самае галоўнае — гэта крысталізацыя ўсіх граняў талентаў у дзіцяці. Ты, як добры ювелір, павінен даць агранку крысталу. Педагогу трэба прайсці разам з дзіцем працэс агранкі яго таленту, адчуваць душу, унутраны стан. Гэта самае важнае.

— Творы, якія чытаюць маладыя выканаўцы, заварожваюць. Што адыгрывае большую ролю: выканальніцкае майстэрства ці сам твор?
— Вельмі важна, каб твор спадабаўся студзійцу. Я імкнуся падбіраць класіку, і на гэтых творах яны вучацца. Важна, каб супадалі ўнутраны тэмперамент, яго свет, адносіны да рэчаў. І важна ўдача, якая спадарожнічае пры выступленні і ўдзеле ў конкурсах.

— Каб стаць пераможцам міжнароднага ці рэспубліканскага конкурсу, што неабходна ў першую чаргу: талент, працалюбства, жаданне дабівацца перамогі?
— Самае важнае — працалюбства. Без гэтага нельга дасягнуць чагосьці. Працалюбства — любоў, павага, самаадданасць любімай справе. Гэта хачу назваць формулай і ў дапаўненне — пастаяннае ўнутранае гарэнне і любоў да дзяцей. Нельга навучыць не любячы дзяцей.

— Слова мае вялікае значэнне ў жыцці чалавека. А які ўплыў аказвае паэзія на яго светапогляд?
— Паэзія дапамагае чалавеку думаць. Яна надзяляе духоўнасцю. Дапамагае глыбей зразумець жыццё, яго філасофію.

— Раскрыць творчыя здольнасці — справа не з лёгкіх. У гэтым накірунку ёсць аднадумцы?
— У першую чаргу, бацькі, якія падтрымліваюць дзяцей, працуюць з імі і радуюцца за іх. Дапамога бацькоў вельмі важная ў перамозе і пераадоленні сябе. Трэба, каб дзеці былі ўпэненыя ў тым, што мамам і татам таксама цікава, чым яны займаюцца.

— Каго з удзельнікаў студыі адзначыце?
— Для мяне яны — усе таленавітыя і любімыя, нікога не выдзяляю, у кожным імкнуся бачыць творчую асобу. Сёння хачу адзначыць Ганну Кузьміч, Карыну Гімпель, Дар’ю Дубкову, Эміля Касабуцкага, Надзею Ласоўскую, Сафію Карвіга, Маргарыту Дубкову, Дар’ю Бязмен, Мілану Кудрыцкую, Лізавету Шпак, Эвеліну Коршун, Алёну Логіш, Паліну і Алесю Мінгалёвых, Дар’ю Мокат, Анастасію Малашчанкаву, Ангеліну Ткачэнка.

— Студыя «Эксперымен» — праект творчы. Што чакаць гледачам?
— Будзем аксімальна ўдзельнічаць у конкурсах і канцэртах. Хачу, каб маімі выхаванцамі ганарылася Карэліччына, і яны дастойна прадстаўлялі раён на фестывалях, конкурсах, тэлевізійных праектах.

Хочацца стварыць творчую майстэрню, каб больш дзяцей удасканальвалася ў акцёрскім майстэрстве, тэатральным мастацтве, мастацкім слове.

Гутарыла Галіна СМАЛЯНКА.

Фото Оксаны ЯНУШ.

←ЦТ по географии планируют сдать более 1,9 тыс. абитуриентов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика