Ужо традыцыйнай стала акцыя БРСМ “Падары немаўляці вышыванку”. У нашым раёне яна праводзіцца другі раз. Сёлета прыгожыя вышыванкі былі падораны чатыром нованароджаным: тром хлопчыкам і адной дзяўчынцы.
Упершыню сталі мамамі Святлана Макарэвіч з в. Стахава і Аліна Дзенісовіч з мікрараёна «Гарынь». У іх нарадзіліся хлапчукі. У Наталлі Леўкавец нованароджаны хлопчык – другое дзіцятка. Дома яго чакае старэйшая сястрычка. А вось у Ганны Гайкевіч – першы хлопчык, а трымае зараз на руках маленькую дачушку.
Відаць, што матулі, хоць і стомленыя, але шчаслівыя: у іх на руках маленькае цуда. Ды і якая жанчына не любіць атрымліваць падарункі. А каля іх – урач-гінеколаг Аляксандр Іванавіч Варанкоў і старшая медыцынская сястра радзільнага аддзялення Алена Нічыпараўна Семянюк. Акрамя вышыванак, уручылі ружы і мяккія цацкі першы сакратар Столінскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Вадзім Заруба, другі сакратар Наталля Пашкевіч, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Галіна Сяргееўна Шугалевіч.
Далучаецца да віншаванняў і рэдакцыя раённай газеты. Няхай дзеці растуць здаровымі і радуюць вас!
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара