ЯКАСЦІ КАРМОЎ – АСАБЛІВАЯ ЎВАГА

Источник материала:  

Праўда, на асушаных тарфяніках за вёскай Масцішча яшчэ заставаліся няўбранымі некалькі дзясяткаў гектараў скошанай травы, якую механізатар Яўген Косаў на трактары “МТЗ-1221” граблямі “ГВР-6” зграбаў у валкі. Як адзначыў кіраўнік гаспадаркі Уладзімір Гудзь, на гэтых апошніх дзясятках гектараў кармавых угоддзяў раней правяленая трава ўбіралася на сянаж па прагрэсіўнай тэхналогіі: скручвалася ў рулоны і абгортвалася стрэйч-плёнкай. Але паколькі арандаваны прэс-падборшчык з абмотчыкам давялося вярнуць гаспадарам і трава перасохла, то цяпер яна будзе ўбрана на сена, якога на той час было ўжо нарыхтавана звыш 230 тон. Акрамя сена было закладзена ў траншэі больш чым 2 тысячы тон сянажнай масы, а каля 300 тон сенажу было зарулонена і абгорнута стрэйч-плёнкай. На ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы мелася па 7,63 цэнтнера кармавых адзінак травяністых кармоў.
– Адразу ж пасля ўборкі першага ўкосу траў мы арганізавалі падкормку кармавых угоддзяў азотнымі ўгнаеннямі з разліку не менш чым па 40 кілаграмаў дзеючага рэчыва на гектар, каб мець добры ўраджай атавы, – зазначыў Уладзімір Уладзіміравіч. – Аднак з-за працяг-лай засухі на нашых пясчаных палях, падсцілаемых супесямі, травы падгарэлі, таму атрымаць паўнацэнны другі ўкос нам наўрад ці ўдасца. А між іншым летась люцэрну скасілі ажно чатыры разы. Сёлета запланавалі нарыхтаваць травяністых кармоў на ўмоўную галаву жывёлы не менш чым па 30 цэнтнераў кармавых адзінак, але дасягнуць намечанага
будзе праблематычна. Хаця на сілас пасеяна 220 гектараў кукурузы, а яшчэ папоўніць кармавыя запасы разлічвалі з пасеяных на плошчы 200 гектараў аднагадовых культур. Аднак, паколькі спякота падпаліла травы не толькі на кармавых угоддзях, а таксама і на пашы, нам давялося частку гэтых пасеваў скарыстаць у сумесі з сіласам на кармленне дойнага статку, пераведзенага на ўтрыманне ў памяшканне.
Паводле слоў кіраўніка, прадбачачы недабор валавога аб’ёму кармоў для грамадскай жывёлы, у гаспадарцы асаблівую ўвагу ўдзялілі іх якасці. Уборку траў пачыналі ў аптымальнай фазе іх развіцця: злакавых – у пачатку выхаду ў трубку, а бабовых – у пачатку бутанізацыі. Скошаная трава правяльвалася да неабходных кандыцый і толькі пасля гэтага падбіралася, здрабнялася і закладвалася ў траншэю з абавязковым прымяненнем біялагічнага кансерванту. Трамбоўка сянажнай масы вялася кругласутачна, траншэю аб’ёмам 2 тысячы тон запоўнілі за чатыры дні…
Як паведаміла намес-нік галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна Вольга Макоўская, якая ўзначальвае лабараторыю райветстанцыі, якасці кармоў удзяляецца належная ўвага і ў іншых гаспадарках раёна. На працягу ўсяго перыяду нарыхтоўкі кармоў яна сама і супрацоўнікі яе ўстановы – урач-біяхімік і лабарант – па пяць-шэсць разоў на тыдні выязджаюць у сельгаспрадпрыемствы для праверкі захавання тэхнічных рэгламентаў уборкі траў, нарыхтоўкі сена, а таксама закладкі ў траншэі сенажу і сіласу. Правяраецца даўжыня рэзкі правяленай травы, вільготнасць і тэмпература закладваемай сянажнай і сіласнай масы, герметычнасць абматаных стрэйч-плёнкай рулонаў. Калі выяўляюцца якія-небудзь адхіленні ад рэкамендуемых параметраў, то неадкладна выпісваюцца сігнальныя паведамленні на імя кіраўніка гаспадаркі для аператыўнага прыняцця неабходных мер па ліквідацыі недахопаў.
Паводле меркавання спецыяліста, бездакорна выконваюцца ўсе рэкамендацыі і строга захоўваюцца патрабаванні тэхнічных рэгламентаў у філіяле “Вялікія Навасёлкі” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” ААТ “Мінскаблхлебапрадукт”, СУП “Зачысце Агра”. У той жа час асобныя выпадкі парушэнняў тэхнічных рэгламентаў мелі месца ў ААТ “Карсакавіцкі”, ААТ “Аграфірма імя Суворава” і ў некаторых іншых гаспадарках раёна, дзе па прычыне выхаду са строю кормаўборачнай тэхнікі расцягваліся нарматыўныя тэрміны запаўнення сянажных траншэй, былі адхіленні ад патрабуемых параметраў тэмпературы і вільготнасці закладваемай сянажнай масы. Аднак паўсюдна неадкладна прымаліся ўсе магчымыя меры для выпраўлення становішча.
Як запэўніла Вольга Аляксандраўна, перад пачаткам нарыхтоўкі кармоў спецыялісты лабараторыі правялі маніторынг падрыхтаванасці сянажна-сіласных траншэй сельгас-прадпрыемстваў для закладкі сянажнай і сіласнай масы: ачыстку ад рэшткаў мінулагодніх кармоў і смецця, іх дэзінфекцыю і пабелку. Пры гэтым істотных недахопаў не было выяўлена.

←Суд вынес приговор бывшим работникам "Гомельпромстроя" за хищения со строящейся АЭС в Островце

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика