У лагеры «Алімпіёнік» смаргонскай сярэдняй школы №7 прайшоў тэматычны дзень «З 515-годдзем, родны горад!»

Источник материала:  
Напярэдадні святкавання юбілею Смаргоні ў лагеры «Алімпіёнік» сярэдняй школы №7 прайшоў тэматычны дзень «З 515-годдзем, родны горад!»

У лагеры «Алімпіёнік» смаргонскай сярэдняй школы №7 прайшоў тэматычны дзень «З 515-годдзем, родны горад!»

З самай раніцы дзеці і выхавацелі ўпрыгожылі школу да свята, а потым пачалі весяліцца: спаборнічаць у спартыўных стартах “Малой радзіме прысвячаецца”, удзельнічаць у конкурсе творчых работ “Малюем малую радзіму”, адказваць на пытанні гульні-віктарыны “Знаўцы роднага краю”. Найбольш актыўныя і эрудзіраваныя ўдзельнікі мерапрыемстваў былі адзначаны граматамі і прызамі.

Самым малодшым выхаванцам лагера ў гэты дзень пашанцавала ўдвая, бо для іх была арганізавана паездка ў аграгарадок Крэва, які славіцца сваім багатым мінулым. Дзеці наведалі народны музей гісторыка-краязнаўчага профілю ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад – сярэдняя школа”, пабывалі каля помніка архітэктуры XIV стагоддзя – Крэўскага замка, які зараз знаходзіцца на кансервацыі, убачылі крэўскія 90-мятровыя гіганты – ветраэнергетычныя ўстаноўкі.

Тэматычны дзень “Алімпіёніка”, прысвечаны 515-годдзю Смаргоні, прайшоў весела і карысна: дзеці шмат даведаліся пра родны край, духоўна ўзбагаціліся, дакрануўшыся да яго гісторыі.

У лагеры «Алімпіёнік» смаргонскай сярэдняй школы №7 прайшоў тэматычны дзень «З 515-годдзем, родны горад!»

У лагеры «Алімпіёнік» смаргонскай сярэдняй школы №7 прайшоў тэматычны дзень «З 515-годдзем, родны горад!»

У лагеры «Алімпіёнік» смаргонскай сярэдняй школы №7 прайшоў тэматычны дзень «З 515-годдзем, родны горад!»

Марыя ГОВІЧ, настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ №7 г. Смаргоні.

 

←Как это было…

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика