Выстава карцін «Натхненне родным горадам» адбылася ў смаргонскім дзіцячым садку №13
Смаргонь – самы лепшы горад на Зямлі, ён імкліва развіваецца і становіцца з кожным годам усё прыгажэй.
Увагу гасцей прыцягнула крэатыўна аформленая пляцоўка «Мой край», якая ўтульна размясцілася ў цяні будынку. Пляцоука дазволіла акунуцца ў атмасферу традыцый беларускага народа. Каля драўлянага доміка, на даху якога размясцілася гняздо бусла, танцавалі каля снапа сена лялькі ў беларускіх касцюмах.
Разыначкай свята ва ўстанове ў гэтым годзе стала незвычайная зона «Запрашаем на чай». Бацькі і дзеці, праходзячы міма століка з самаварам, маглі пачаставацца духмянымі абаранкамі і пірагамі.
У гэты цудоўны дзень мы, так ці інакш, гарталі старонкі гісторыі раёна і горада, успаміналі пра іх галоўныя вехі.
Гэтая атмасфера свята панавала да апошняга моманту і было вельмі прыемна, калі госці нашага ўстановы дзякавалі за падораны ім цудоўны настрой.
Т.М. ВАСІЛЕЎСКАЯ, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.