Прадстаўнікі Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання “Сафія” наведалі Лылойці
Учора на заканчэнне гуманітарнага праекта ў лылойцінскі філіял “Цёплага дома” прыехалі прадстаўнікі Міжнароднага дабрачыннага гуманітранага аб’яднання “Сафія”, каб паглядзець, як выкарыстоўваюцца закупленыя для гэтай установы бытавая тэхніка і посуд.
Спачатку прадстаўнікі гуманітарнай арганізацыі і кіраўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, ТСАН “Цёплы дом” і яго філіяла ў Лылойцях пагутарылі ў цесным коле, а потым агледзелі памяшканні. Гасцей цікавіла, як і дзе ўстаноўлены пральная машына і сушыльны аўтамат, халадзільнае абсталяванне, стэлажы з посудам, выцяжная вентыляцыя. Прадстаўнікі гуманітарнай арганізацыі засталіся задаволеныя ўбачаным.
Потым яны наведалі пакоі, дзе жывуць састарэлыя людзі, пагутарылі з імі, паглядзелі створаныя для пастаяльцаў умовы.
Размова з работнікамі мясцовай сацыяльнай службы прадоўжылася на ганку будынка філіяла “Цёплага дома”, пасля чаго на развітанне госці з гаспадарамі агледзелі тэрыторыю гэтай установы.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.