Вясковы дэпутат да людзей уважлівы
У складзе дэпутатаў Палескага сельскага Савета дэпутатаў 11 народных абраннікаў, усе яны людзі неабыякавыя, сур’ёзныя і аўтарытэтныя.
У большай ці меншай ступені кожны з іх імкнецца ўнесці свой асабісты ўклад у наладжванне належных умоў пражывання насельніцтва, абараняюць інтарэсы і правы землякоў. Старшыня сельвыканкама Таццяна Крупенькіна вызначае сярод астатніх дэпутата па 11 выбарчай акрузе Міхаіла Болсуна. Мужчына працуе вадзіцелем палескай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, і для ўраджэнца аграгарадка неабыякава, чым і як жывуць сёння яго землякі, якое будучае рыхтуецца для юнага пакалення. Трывогі народнага абранніка накіраваны на вырашэнне жыццёвых пытанняў жыхароў вёсак Барсукі, Будзішча і Высокая Грыва – каб узімку і летам там былі роўныя дарогі, гарэла святло, хапала тавараў у аўталаўцы. Але і пра свой аграгарадок не забываецца, праяўляе ініцыятыву, неабыякавы да вясковых праблем. Свае трывогі адносна добраўпарадкавання вуліц, стану экалагічнай абстаноўкі Міхаіл дасылаў на адрас рэдакцыі. Многае вырашаецца непасрэдна сумесна з мясцовай уладай.