23 чэрвеня на Століншчыне пройдзе раённы суботнік

Источник материала:  

 

23 чэрвеня  на Століншчыне пройдзе раённы суботнік
У Год малой радзімы з мэтай прыцягнення насельніцтва і працоўных калектываў да выканання работ па добраўпарадкаванні, азеляненні і навядзенні парадку на тэрыторыі населеных пунктаў раённым выканаўчым камітэтам прынята рашэнне 23 чэрвеня 2018 года правесці раённы суботнік.

Працоўныя калектывы будуць наводзіць належны санітарны парадак на падведамасных тэрыторыях, асаблівая ўвага будзе звернута на мемарыяльныя комплексы, месцы баявой і воінскай славы, месцы пахавання воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, а таксама масавай гібелі грама-дзянскага насельніцтва.

Да актыўнага ўдзелу ў суботніку запрашаюцца жыхары індывідуальных домаўладанняў і шматкватэрных жылых дамоў усіх гарадоў і вёсак Століншчыны.

Зробім наш край самым чыстым і квітнеючым!

←РИКЗ о результатах ЦТ: "Бланки с заданиями проверяют 10−12 рабочих дней"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика