Палескі жывёлавод працуе рупліва

Источник материала:  

Вось ужо амаль 18 гадоў да рагатага статка на 280 галоў на ферму «Балсуны» двойчы на дзень прыходзіць аператар на адкорме жывёлы Павел Анонічаў з ААТ «Палессе». 
Палескі жывёлавод працуе рупліва
Каб бычкі і 84 цялушкі хутка набіралі вагу, іх трэба накарміць і смачна, і сытна. Старанна раздаючы сілас, Павел Сцяпанавіч сочыць, каб усім хапіла ежы. З ахвотай ужываючы прапанаваны рацыён, група Анонічава падрастае, набірае вагу. За мінулы месяц сярэднесутачныя прывагі на адну галаву склалі 653 грамы. Руплівасць жывёлавода цэніцца і ставіцца ў прыклад іншым. Трэба сказаць, што кіраўніцтва гаспадаркі адзначае старанную працу ўсяго калектыву дадзенага аб’екта, дзячыць за неабыякавасць, зацікаўленасць у рабоце, прымае да ўвагі слушныя прапановы па наладжванню вытворчага працэсу і дапамагае ў рэалізацыі карысных ідэй.

←18 по 22 июня в населенных пунктах Столинского района пройдут плановые отключения электроэнергии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика