АНОНС: Запрашаем на Дзень адзінства Салезіянскай Сям'і ў Смаргоні
13.06.2018
—
Новости Общества
Дарагія сабраты салезіяне, сёстры салезіянкі, салезіяне супрацоўнікі, аніматары, парафіяльныя і аратарыйныя суполкі, моладзь, дзеці, парафіяне салезіянскіх парафій і ўсе, хто сімпатызуе харызме святога Яна Боско!

Ад усяго сэрца запрашаем вас на Дзень Адзінства салезіянскай сям’і, які адбудзецца 16 чэрвеня ў Смаргоні пад дэвізам: “Ксёндз Боско - Пастыр маладых сэрцаў”.
У праграме мерапрыемства:
10.00 - Рэгістрацыя ўдзельнікаў
11.00 – Урачыстая Св. Імша пад кіраўніцтвам Яго Эксцэленцыі Арцыбіскупа Габара Пінтэра Апостальскага Нунцыя ў Беларусі і з удзелам біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB.
13.00 – Абед (прыкасцёльны пляц і араторый)
14.00 – Святочныя стэндавыя забавы і канцэрт “Пілігрым бэнд”
16.00 – Латарэя
16.30 – Малітва і слоўка
Будзем рады бачыць кожнага з вас на нашай сямейнай урачыстасці!