Шашлыкі мусяць пачакаць. На Петрыкаўшчыне забаронены ўезд транспарту да зон адпачынку

Источник материала:  

Шашлыкі мусяць пачакаць. На Петрыкаўшчыне забаронены ўезд транспарту да зон адпачынку

У райвыканкаме прынята рашэнне пра забарону ўезду транспарту і распальванне вогнішчаў на тэрыторыі зон адпачынку, размешчаных у лясных масівах.

У сувязі са спякотным надвор’ем рашэннем райвыканкама, прынятым 11 чэрвеня, забаронена на перыяд дзеяння 4-5 класаў пажарнай небяспекі знаходжанне грамадзянаў у лясах. Выключэнне складаюць работнікі лясной аховы і кантрольна-наглядных органаў, а таксама паляўнічыя ў прысутнасці егера.

Забарона не распаўсюджваецца і на работнікаў, занятых на лесанарыхтоўцы.

Працаўнікам названых структур  і лесанарыхтоўчых прадпрыемстваў і арганізацый дазваляецца ўезд у лясы і на тарфянікі транспартам. Астатнім транспартным сродкам гэта забаронена.

Давядзецца пачакаць спрыяльнай пары і зонам адпачынку, размешчаным на тэрыторыі ляснога фонду і ў месцах, да яго прылеглых: “Чыстыя сажалкі”, “Арэлі”, “Акрыёны”, “Лукіч”, а таксама мясцінам, дзе маюцца адмысловыя вогнішчы. Да іх забараняецца ўезд транспарту і распальванне там вогнішчаў.

Абмежавана наведванне  лясоў і тарфянікаў – грамадзяне могуць знаходзіцца ў дзесяціметровай зоне, якая прылягае да спецыяльна абсталяваных і пазначаных месцаў і зон адпачынку, вадаёмаў, а таксама ў пяціметровай зоне, прылеглай да дарог агульнага карыстання, што праходзяць праз лясны фонд і вядуць да населеных пунктаў.

Рашэннем райвыканкама лясгасу прадпісана ўсталяваць шлагбаумы на дарогах, што вядуць у лясы, і вывесіць інфармацыю пра забарону наведвання лясоў у гэты перыяд.

Кіраўнікі сельгасарганізацый і мясцовых органаў улады мусяць арганізаваць скошванне травы вакол населеных пунктаў, вытворчых тэрыторый, месцаў захоўвання кармоў, а таксама ажыццявіць абнаўленне мінералізаваных палос вакол населеных пунктаў, якія прылягаюць да лясных масіваў.

Названае рашэнне страціць сілу пры паніжэнні класаў пажарнай небяспекі да 1, 2, 3, пра што насельніцтва і суб’екты гаспадарання раёна будуць праінфармаваны праз сродкі масавай інфармацыі.

Нагадваем пра адказнасць, якая існуе за парушэнне забароны на наведванне лясоў.

П. ВАЛОДЗІН.

Фота аўтара.

←В отношении двух директоров сельхозпредприятий в Речицком районе возбуждены уголовные дела за злоупотребление служебными полномочиями

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика