Добрай дарогі вам, выпускнікі!

Источник материала:  

“Гэта ўсё маё роднае, гэта дзесьці ў глыбіні”… Слоў з песні не выкінеш, Аляксандра Пінчук пранікнёна выканала песню Сяргея Трафімава “Радзіма”. Здаецца, у гэты момант многія не стрымалі слёз. Яшчэ адно важнае мерапрыемства, не памылюся, ярка адгрымела ў нашым раёне.

Настаўнікі, бацькі, сябры, кіраўнікі арганізацый раёна і галоўныя героі – сёлетнія выпускнікі з дзесяці школ Петрыкаўшчыны – сабраліся на гарадской плошчы надвячоркам у суботу. Дзяўчынкі ў стракатых сукенках з шыкоўнымі прычоскамі і макіяжам, стыльныя юнакі ў дзелавых касцюмах. Адчувалася, што гэты быў сапраўдны баль. Нават паветра, неяк па-асабліваму пяшчотнае, падказвала: навучэнцы развітваюцца з дзяцінствам, сябрамі-аднакласнікамі і любімымі настаўнікамі.  Шчырыя словы пажадання поспехаў у далейшым жыцці выпускнікі пачулі ад старшыні райвыканкама Аляксандра Наўныкі, начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святланы Сенька, протаіерэя Васіля і іншых запрошаных на свята ганаровых гасцей.

Тыя, хто на працягу навучальнага года плённай працай заваёўваў прызавыя месцы на конкурсах і алімпіядах, выстраіліся на дывановую дарожку – з рук старшыні райвыканкама юнакі і дзяўчаты атрымалі падарункі і прэміі. Таксама адзначылі бацькоў, якія дапамагалі школе, праяўлялі ініцыятыву ў арганізацыі шматлікіх мерапрыемстваў.

На двухгадзінным свяце з вакальнымі і танцавальнымі нумарамі выступілі творчыя калектывы ўстаноў адукацыі.  Стала традыцыяй выпускаць шары ў паветра –сімвал развітання з мінулым.  На гэтым свята не скончылася. Далей выпускнікі крочылі ў свае школы, дзе ўжо ў больш хатняй абстаноўцы атрымалі атэстаты сталасці і выканалі вершы і песні ў гонар педагогаў. Дзякуй арганізатарам за неверагоднае свята. У добры шлях, выпускнікі!

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ, фота Арцёма ГУСЕВА.

Добрай дарогі вам,   выпускнікі!

Добрай дарогі вам,   выпускнікі!

Добрай дарогі вам,   выпускнікі!

Добрай дарогі вам,   выпускнікі!

Добрай дарогі вам,   выпускнікі!

Добрай дарогі вам,   выпускнікі!

Добрай дарогі вам,   выпускнікі!

Добрай дарогі вам,   выпускнікі!

Добрай дарогі вам,   выпускнікі!
Добрай дарогі вам,   выпускнікі!
Добрай дарогі вам,   выпускнікі!

←Лагерь для мигрантов инсценируют под Борисовом во время международной волонтерской школы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика