Прафсаюзы – дзецям
З прыемнай місіяй завітаў сёння ў Смаргонь старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Халява. Разам з начальнікам фінансавага аддзела райвыканкама і па сумяшчальніцтве старшынёй райкама прафсаюза работнікаў дзяржустаноў Галінай Булага яны наведалі дзетак у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва “Цёплы дом”.
Сяргей Фадзеевіч пажадаў, каб дзеці раслі здаровымі, шчаслівымі, заўсёды ўсміхаліся і радавалі сваіх мамаў і татаў, бабуляў і дзядуляў, уручыў дзеткам падарункі ад прафсаюза. Яны былі ўручаны ад раённай арганізацыі гэтай грамадскай структуры, “Цёплага дома”. Для дзетак быў падрыхтаваны “салодкі стол”.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ
Фота аўтара.