Праваслаўны прыдарожны крыж устанавілі каля вёскі Забалоцце Вішнеўскага сельсавета

Источник материала:  
Сёлета цёплай майскай парой каля Забалоцця Вішнеўскага сельсавета быў устаноўлены праваслаўны прыдарожны крыж, які ў прысутнасці жыхароў гэтай вёскі асвяціў айцец Аляксандр Співакоў.

Праваслаўны прыдарожны крыж устанавілі каля вёскі Забалоцце Вішнеўскага сельсавета

Новы, металічны, пафарбаваны спецыяльнай фарбай і пакрыты лакам крыж устанавілі замест старога, які за многія гады страціў свой прывабны выгляд.

Грошы на выраб крыжа сабралі вяскоўцы. Ініцыятарам гэтай добрай справы была Вера Дзенісюк. Яна ж змагла згуртаваць людзей. Крыж зварваў Сяргей Буткевіч, а пафарбаваў яго Віктар Мышкавец. Жыхары вёскі Забалоцце вельмі ўдзячныя работнікам фірмы, якія своечасова і якасна выканалі заказ, вырабілі агароджу для крыжа.

Ягор КАРЫЦКІ.

Фота Юрыя МУСКАГА.

←Беларусь и Россия планируют продолжить консультации по соглашению о взаимном признании виз осенью

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика