Прыклад сапраўднага сяброўства

Источник материала:  

Спяшаемся паведаміць усім, хто яшчэ не ведае, што 9 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень сяброў.
Прыклад сапраўднага сяброўства
У Меркулавічах жывуць дзве жанчыны, якіх аб’ядноўвае адзін геаграфічны адрас і жаночы лёс, вялікі працоўны шлях і агульная прага да традыцыйнай Бацькаўшчыны. Вось і на мінулым свяце Ваджэння куста Валянціна Яфімаўна Новікава і Феня Ільінічна Дануціна прымалі самы непасрэдны ўдзел у абрадавай дзеі: спявалі вяснянкі, вадзілі карагоды, загадвалі жаданні на дабрабыт, здароўе і тут жа пакуміліся.
Лёсы сябровак нечым падобныя: абедзве сумленна працавалі – Валянціна Іванаўна бухгалтарам мясцовага сельсавета, Феня Ільінічна вяла гурткі па рукадзеллі, выкладала прадметы ў пачатковых класах (нават пасля выхаду на пенсію), мае 40 гадоў педагагічнага стажу. У адной трое дачок, чацвёра ўнукаў і ўжо пяцёра праўнукаў, а ў другой таксама двое дзяцей і ўнукі. Адзін з іх – Максім – працуе праграмістам у Тайландзе, чым бабуля вельмі ганарыцца. У маладосці жанчыны наведвалі народны фальклорны гурт «Меркулавіцкія вячоркі», куды іх запрасіла былая кіраўніца ДК і калектыву Алена Бозікава, і былі самымі актыўнымі ўдзельнікамі. Аднак і цяпер аматаркі народных звычаяў, традыцый і аўтэнтыкі заўсёды спяшаюцца на культурныя вечарыны, канцэрты, абрады, што спрыяе іх духоўнаму палёту, назапашванню станоўчай энергетыкі, амалоджвае і акрыляе. На Троіцу яны гулялі і весяліліся разам з аднавяскоўцамі, славячы ўсё жывое на зямлі, радуючыся жыццю і сонечнаму надвор’ю, просячы ў Бога святла і міру – родным, землякам і ўсяму праваслаўнаму люду.

←Закон о госорганизациях разрабатывается в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика