Комфортабельный отдых предлагает вам Домик охотника в Ровном
Бонус для адпачываючых
прапануе Домік паляўнічага ў Роўным
Няма лепшага адпачынку, чым адпачынак на прыродзе. У маляўнічым месцы, на беразе возера. З камфортнымі ўмовамі пражывання: душам, халоднай і гарачай вадой, санвузлом, тэлевізарам, бясплатным Wi-Fi, абсталяванай кухняй з халадзільнікам і СВЧ-печкай.
Менавіта такую базу адпачынку прапануе ДЛГУ “Шумілінскі лясгас” – камфартабельны Домік паляўнічага ў вёсцы Роўнае, што ў 35 км ад райцэнтра.
Апартаменты разлічаны на 13 месцаў, ёсць гасціная з камінам, банкетная зала, на тэрыторыі комплексу лазня, мангал, у 100 метрах – возера Ценніца, у 5 км – возера Мошна.
Для аматараў актыўнага адпачынку – настольны тэніс, більярд, прадугледжаны пракат веласіпедаў і лодак. Дазволены бясплатная рыбная лоўля, збор грыбоў і ягад.
Акрамя таго, зараз адпачываючым прапануецца прыемны бонус – бясплатная дастаўка групы ці кампаніі ад 10 чалавек і больш туды і назад транспартам лясгаса.
Так што адзначыць дзень нараджэння ці юбілей, памятную дату, справіць вяселле, правесці карпаратыў, проста адпачыць сям’ёй ці кампаніяй запрашае Домік паляўнічага!
Цэны на пражыванне ў Доміку паляўнічага:
Пражыванне да 3-х чалавек – 1 чал./ суткі – 25 руб.
Пражыванне ад 4 да 8 чалавек – 1 чал./ суткі – 20 руб.
Пражыванне ад 9 да 11 чалавек – 1 чал./ суткі – 15 руб.
Карыстанне банкетнай залай – 1 гадзіна – 15 руб.
Карыстанне лазняй на 6 чалавек – 1 сеанс (2 гадзіны) – 25 руб.
Кантакты:
5-16-14 – прыёмная,
5-16-15 – галоўны ляснічы Д. Л. Падляшчук,
5-16-21 – нам. дырэктара па ідэалагічнай рабоце Л. С. Доктарава.
Сайт: http://shumilles.by
Надрукавана ў №40 ад 25.05.2018 г.