20 мая в Столинском музее состоится фестиваль «Классический вечер ХIХ века в Радзивилловском парке»

Источник материала:  

20 мая в Столинском музее состоится фестиваль «Классический вечер ХIХ века в Радзивилловском парке»
Класічны вечар у Радзівілаўскім парку

18 мая сусветная грамадскасць адзначае Міжнародны дзень музеяў. Сімвалічна, што на гэты раз свята праходзіць у  нашай краіне у перыяд, абазначаны як Год малой радзімы. З гэтай нагоды калектыў раённага краязнаўчага музея віншуе музейшчыкаў, краязнаўцаў раёна, а таксама ўсіх  тых, хто не раўнадушны да гісторыі Бацькаўшчыны,  з гэтым святам.

       У нядзелю 20 мая ў Столінскім  раённым  краязнаўчым музеі  адбудзецца  музейны фэст “Класічны вечар ХIХ века ў Радзівілаўскім парку”, прысвечаны гэтым падзеям.  У праграме:

  • танцавальна-музычная праграма ў стылі 19 стагоддзя з элементамі тэатралізацыі з удзелам калектываў Столінскага гарадскога Дома культуры, Столінскай школы мастацтваў, Рэчыцкай дзіцячай музычнай школы і Столінскага Дома дзіцячай творчасці. Арганізатары прапануюць гасцям свята прыняць удзел у сваіх вячэрніх уборах;
  • літаратурныя чытанні па матывах твораў аўтараў “сярэбранага веку”;
  • майстар-класы па класічных танцах і вырабе маскарадных масак, аквагрым;
  • выстава рарытэтных прадметаў з фондаў музея;
  • мультымедыйная дэманстрацыя “Шляхамі нашай малой радзімы”;
  • аглядная экскурсія па парку “Парк “Манькавічы” – жамчужына паркавай культуры Століншчыны”;
  • фотасесія ў “партрэтнай майстэрні”.

Пачатак у 18.00 гадзін.  Парк “Манькавічы”.  Уваход свабодны.

Святлана Вярэніч,

дырэктар Столінскага раённага краязнаўчага музея

←Продажа алкоголя будет ограничена 9 июня в Кореличском районе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика