Перамога з гонарам за малую радзіму

Источник материала:  

Сярод загадзя прапанаваных тэм праектаў вучаніцай адразу была абрана тэма “З талентамі – пра талент”.
Гэты год аб’яўлены Годам малой радзімы, і зразумела, што адразу ўзнікла пытанне: чаму б глыбей не прыгледзецца да сваёй Барысаўшчыны, да яе гісторыі і людзей, якія памнажаюць яе славу і гонар, і чаму не далучыць хоць крупінку сваёй працы для дабра малой радзімы і яе людзей?
У памяці былі свежымі ўспаміны ад нядаўняй сустрэчы з барысаўскай паэткай Лёляй Уладзіміраўнай Багдановіч. Гэта цікавы чалавек, таленавіты творца, адораны добрай, чулай душой, але не так шырока вядомы, як яна, нам здаецца, таго заслугоўвае. А вершы і яе казкі, сапраўды, могуць мяняць чалавека да лепшага. Таму акрэсліць месца і ролю талента ў жыцці грамадства было вырашана на прыкладзе творчасці Лёлі Уладзіміраўны.
Медыяцэнтрам гімназіі быў зняты відэафільм пра Лёлю Багдановіч “Таленавіты чалавек з адкрытай душой і добрым сэрцам”.
Працаваць над праектам было лёгка і цікава, бо сустрэліся людзі, неабыякавыя да творчасці Лёлі Уладзіміраўны, яе сябры. У прыватнасці, выкладчык гімназіі №1 Мікалай Анатольевіч Дзямідка, таксама творчы чалавек, які актыўна друкуецца ў раённых і рэспубліканскіх газетах, прапагандуе творчасць Лёлi Уладзiмiрауны, наладжваючы сустрэчы паэткі з барысаўскай моладдзю.
Пастаўленыя Веранікай задачы (прапагандаваць творчасць паэткі Лёлі Уладзіміраўны Багдановіч, развіваць гонар за сваю малую радзіму і яе знакамітых людзей, далучаючы да духоўнай спадчыны паэтаў-землякоў) былі з поспехам вырашаны падчас працы над праетам.
Па словах Веранікі, удзел у алімпіядзе прымусіў яе не спыняцца, а рухацца наперад па шляху ведаў, шукаць, думаць, захапляцца прыгожым пісьментствам.

Таісія БАЙКОВА, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія №1 г. Барысава”

←Японскому художнику сокращен срок заключения в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика