Юныя чачаране асвоілі азбуку велатурызму

Источник материала:  

Творчыя дасягненні выхаванцаў раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі з кожным годам усё больш і больш папаўняюць скарбонку добрых спраў і перамог.
Юныя чачаране асвоілі азбуку  велатурызму
На днях падвоеную радасць прынеслі кіраўніку гуртка турысцка-прыкладнога шматбор’я Алене Дуброўскай яе гарачыя адчайныя хлопчыкі і дзяўчынкі – дыпломы ІІІ ступені ў асабіста-камандным чэмпіянаце і першанстве вобласці па тэхніцы велатурызму «Званы Чарнобыля», які адбыўся напрыканцы мінулага месяца ў Гомелі. Рабяты штогод з вялікі азартам і энтузіязмам прымаюць удзел у гэтым велатуры, загадзя старанна рыхтуючыся і назапашваючы ўменне язды на двухкалёсным транспарце. І тое дае свае станоўчыя вынікі.
Напрацаваныя на месцы пад пільным кантролем кіраўніка і пры яго слушных парадах навыкі фігурнага ваджэння прынеслі поспех і трэцяе месца ў сваёй узроставай катэгорыі Кацярыне Васільевай. Выканаць беспамылкова павароты, віражы, «васьмёркі» і зігзагі не так проста. Усё дасягаецца толькі пры ўмове напорыстасці, цярпення і цвёрдасці характару. Гэтага ў нашай чачаранкі хапае, таму ў яе артымалася неблага выканаць пастаўлены задачы, за што яна і атрымала заслужаную ўзнагароду. Не падвялі калектыў, сваю ўстанову адукацыі і астатнія ўдзельнікі конкурсу. У камандным заліку чачэрскія веласіпедысты таксама паказалі сябе з лепшага боку, заваяваўшы адно з прызавых месцаў на доўгай каманднай дыстанцыі.
Віншуем і чакаем новых вяршынь!
Сяргей ПРАНКЕВІЧ.

←Фоторепортаж с праздника 9 Мая

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика