Как проходит весенний призыв в Кореличском районе, рассказывает начальник обособленной группы военного комиссариата Новогрудского и Кореличского районов С.А.Шалин

Источник материала:  

Спрадвеку служба ў арміі лічылася ганаровым абавязкам. Прайшоўшы добрую школу, у юнакоў загартоўваецца характар — і яны становяцца сапраўднымі абаронцамі не толькі межаў краіны, але ў паўсядзённым жыцці.
Якая работа праводзіцца ў гэтым накірунку ў Карэліцкім раёне, журналіст гутарыць з начальнікам адасобленай групы (Карэліцкага раёна) ваеннага камісарыята Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў Сяргеем Аляксандравічам ШАЛІНЫМ.

— Сяргей Аляксандравіч, раскажыце, як праходзіць веснавы прызыў у Карэліцкім раёне?
— Веснавы прызыў 2018 года ўжо падыходзіць да свайго лагічнага завяршэння. Ён стартаваў 1 лютага 2018 года на падставе Загада Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 21 ад 17 студзеня 2018 года. Практычна ўсе будучыя абаронцы Радзімы прайшлі ўсе мерапрыемствы прызыву і адабраны прадстаўнікамі Узброеных Сіл і іншых воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь. Наперадзе ўрачыстыя провады, якія пачнуцца з 17 мая.
Як і кожны год, Карэліцкі раён займае лідзіруючыя пазіцыі ў якасці прызыўных рэсурсаў, доля маладых людзей, якія прызнаны годнымі да тэрміновай ваеннай службы, службе ў рэзерве, складае 56 працэнтаў, што перавышае сярэдні паказчык па Гродзенскай вобласці.
— Якога рода войскі карыстаюцца папулярнасцю ў сённяшняй моладзі?
— Служба ў канкрэтных родах і відах Узброеных Сіл, а не спосабы пазбегнуць прызыву ў армію ўсё больш цікавіць маладых людзей. Калі раней большасць зваротаў датычыла прадастаўлення адтэрміноўкі ці вызвалення ад прызыву, то цяпер прызыўнікі пачынаюць разумець, што служба стане дадатковым бонусам у іх далейшым жыцці. І не толькі для тых, хто, скажам, у будучым задумаецца пра работу ў сілавых структурах. Таму ўсё часцей хвалюе пытанне праходжання ваеннай службы ў канкрэтных відах і родах войск Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
У першую чаргу, прызыўнікі хочуць служыць у паветрана-дэсантных войсках, войсках спецыяльнага прызначэння, унутраных войсках і органах пагранічнай службы.
— Як паведамляеце прызыўнікам пра тое, што ім трэба прыбыць на мерапрыемствы прызыву?
— Павесткі ўручаюцца па месцы жыхарства, работы ці вучобы прызыўніка асабіста пад роспіс. На дадзены момант толькі адзін прызыўнік не атрымаў павесткі для прыбыцця на веснавыя мерапрыемствы прызыву. Таксама з красавіка вядзецца работа па апавяшчэнні прызыўнікоў, якія будуць належаць да асенняга прызыву.
— Адасобленая група Карэліцкага раёна ўтрымлівае лідзіруючыя месцы ў вобласці. Пры дапамозе чаго атрымліваецца з года ў год дасягаць такіх высокіх вынікаў?
— Як паказвае практыка, лепшых вынікаў у арганізацыі і правядзенні прызыву на ваенную службу дабіваюцца тыя раёны, дзе найбольш зладжана праводзіцца сумесная работа органаў улады і грамадскіх арганізацый, пры гэтым ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі вядзецца пастаянна, а не толькі ў ходзе прызыўных кампаній.

Галіна СМАЛЯНКА.

←Губернатор Минской области возложил цветы к памятнику «Жертвам фашизма» в Борисове

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика