Юныя інспектары руху на старце

Источник материала:  

Юныя інспектары руху на старце

Дваццаць каманд юных інспектараў дарожнага руху прынялі ўдзел у сёлетнім злёце ЮІР. Па традыцыі мерапрыемства праходзіла на базе гарадской школы № 2 напрыканцы красавіка.

Выпрабаванне ведаў Правілаў дарожнага руху, фігурнае ваджэнне веласіпеда, асновы медпадрыхтоўкі, конкурс мастацкай самадзейнасці і некаторыя іншыя этапы дапамаглі членам журы, у склад якога ўваходзілі супрацоўнікі ДАІ на чале з начальнікам аддзялення Сяргеем Міцурам, вызначыць фіналістаў.

Дыплом І ступені быў уручаны камандзе сярэдняй школы № 2. Таксама дыпламантамі сталі юныя інспектары руху з Капцэвіцкай школы (ІІ месца) і Пціцкай школы (ІІІ месца).

А. БРУЦКАЯ.

←ГРАФИК планового отключения горячего водоснабжения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика